Tags: fi

вар'яцтва

То пуста, то густа

Працу я страціў яшчэ напачатку красавіка (а папярэдзілі напрыканцы лютага). Цягам двух з паловай месяцаў чуў, у лепшым выпадку, ветлівыя адказы/адмовы, ды перамовы з пасярэднікамі. Ну і, як заўжды гэта бывае, цягам аднога дню, а дакладней пары гадзінаў, адразу чатыры канторы выказалі сапраўдную зацікаўленасьць, а адна прапанавала кантракт. Цяпер можна абіраць;) Падобна, што я ўсё ж застануся ў Фінляндыі, вось толькі прыйдзецца пераехаць з Ювяскюля ў Хельсінкі, што мне, насамрэч, ня надта падабаецца. Але маленькія гарады акрамя зручнасьці ў перасоўваньні па ім, маюць нязручную колькасьць працоўных месцаў...

Падчас вымушанага адпачынку пасьпеў прывезьці сюды сям’ю (пакуль да канца траўня). Рэгулярна шпацыруем па наваколіцам ды фоткаемся . А калі быў у РБ пайграліся з братамі
вар'яцтва

Сьнег

Тут зноў ідзе сьнег. Ну колькі можна? Зноў мясіць бруд ды хвалявацца на спусках з мясцовых горак. Больш чым упэўнены, што прывязу яго з сабою ў Менск у пятніцу.
вар'яцтва

Ruotsalainen oo

Пачаў вывучаць фінскую мову.

Увогуле паміж швэцкай у фінляндыі і беларускай у беларусі ёсьць некалькі падабенстваў: дзьве дзяржаўныя мовы, абедзьве абавязкова вывучаюць у школах, на іх амаль не размаўляюць (на швэцкай - каля 6% грамадзянаў у асноўным у паўднёва-заходняй частцы краіны, мяркую, столькі ж і на беларускай), у іх ёсьць адмысловы швэцкамоўны ТВ-канал (у РБ радыёбрахучка) ну і напэўна яшчэ нешта.

Затое ў фінскай абэцэдзе ёсьць <td>Å, å</td> <td>ruotsalainen oo</td>, то бок швэцкае O, і ўжываецца гэтая літара, каб слушна адлюстроўваць швэцкія імёны.

Можна было б і ў беларускі алфавіт дадаць рускае И ды Щ. (Хаця, насамрэч, лагічней у белорусский-русский язык дадаць "і" ды "ў"). Мяркую, горш бы не было б. Ва ўсялякім разе можна было б прасоўваць "адзіную раскладку" накшталт раскладкі зэдліка.
вар&#39;яцтва

(no subject)

Раварыстаў тут шмат, велаінфраструктура яшчэ лепей (трахец здымкаў тут): карыстаўся ўжо паўтузінам мінакова-роварных мастоў і яшчэ большай колькасьцю тунэляў. Больш паловы шырыні самага вялікага маста, што яднае дзьве часткі горада, прызначана для раварыстаў і мінакоў.
Але да гэтага я ўжо прызвычаіўся (як і да шляху да працы на ровары за 7 хвілінаў). Затое зьдзіўляе шматлікасьць вось такіх Jopo ровараў,

якія вельмі мне нагадваюць мой першы "Аист" (і чаму ммвз ня даў ім назву Бусел?), вельмі папулярныя сярод мясцовых эма ды нефармалаў. Каштуюць яны дафіга, маглі б сюды беларускія клясычныя ровары вазіць;)

Я дарэчы таксама ровар набыў. Канешне ж не Jopo-Аист, так што езьдзіць цяпер нашмат прыемней, гуляюся з пераклюкамі ды прызвычайваюся да тармазоў ручных, абы цяпер абысьціся без тармажэньня ілбом па асфальту;). Вось прыкладна так

выглядае і такія характарыстыкі мае (калі разумееце па-фінску ;). Купіў, вядома ж, на распродажы ўдвая таньней.
spy

(no subject)

У Фінляндыі народ так зьбяднеў, што забыўся як выглядаюць купюры больш за 50€.

Сёньня разьлічваўся соткай за піва (якім разьлічваўся за падараваны ровар), калега зьдзівіўся, бо ў банкаматах максімум 50-кі выдаюць, а для астатняга ёсьць карткі.
вар&#39;яцтва

хельсінкі

Сярод тыдня кінуў працу ды паехаў у хельсінкі сустракаць жонку ды атрымліваць паўгадовы дазвол на жыцьцё ў фінляндыі.
Усё атрымалася без вялікай напругі. Пераночылі ў гасьцінных гаспадароў ykaliuta і яго сям'і (kiitos!), а потым добра пагулялі і азнаёміліся з горадам да ад'езду.
А яшчэ дзякуючы ykaliuta я ўпершыню дакрануўся, памацаў і нават трохі паздымаў, на чымсьці лепшым за фотагаўнамыльніцы (canon eos 350d ды 5D).
Што атрымалася можна паглядзець у пікасаўскім альбоме ніжэй.
Фотасэссія ў хельсінках

Шпацыр жа па Хельсінкі і цікаваму, але надта прадуваемым вятрамі выспам з фартэцыяй 18-га стагоддзя Suomenlinna, здымалі з камеры ў тэлефоне. Хаця атрымалася вядома ж ня так якасна, але ж усё яшчэ ня ўпэўнены, што сапраўды хачу чытаць, даведвацца, а галоўнае потым думаць пра экспазіцыі, вытрымкі і іншыя фокусы замест таго, каб проста ціснуць на "вось гэтую" пімпачку.%)
Шпацыр па Хельсінкі і Суоменлінна
вар&#39;яцтва

bmw У

Сёньня мяне запрасілі ў тайскую рэстарацыю падхарчавацца разам, было надта востра, і мне больш усё ж падабаецца "швэцкі стол" каля працы.
Затое па дарозе адтуль у офіс ледзь аб'ехалі новае бліскучае BMW, якое тут, як высьветлілася, ужываецца для навучаньня чайнікаў язьдзе... да мэрсэдэсаў у якасьці таксі я быў падрыхтаваны, дык чаму б не з бмв пачынаць сваё жыцьцё за стырном?
robot

фі

У любога перабежчыка "эмігранта" ўражаньні самыя моцныя адразу пасьля пераезду. Да таго ж шмат пытаньняў "ну як"-"ну што" прымушаюць гэтыя ўражаньні пераводзіць у словы. Таму пад катам Collapse )