Tags: спорт

вар'яцтва

jalkapallo

БАТЭ перамог у гасьцях баўгараў - 1:0! Групавая стадыя лігі чэмпіёнаў з усімі яе грандамі блізка як ніколі.

Матч у адказ адбудзецца, верагодна, на Дынама і, спадзяюся, з аншлагам 27 жніўня. 20-га ня менш цікавы матч з адной з лепшых зборных сусьвету - зборнай Аргентыны.

Я ж прыязжаю дадому 22-га, а з’яжжаю 26-га і пралятаю міма абодвух матчаў;(
  • Current Music
    У сусэдзей грае Dire Straits...
  • Tags
вар'яцтва

Power Rankings

Патрапіў на афіцыйным сайце IIHF на цікавую старонку бягучага рэйтынга камандаў з прышпільнымі каментарыямі. Мне найбольш цікава вядома пра беларусаў, але і над астатнімі камандамі няблага зьдзекваецца аўтар.

May 11 Пасьля паразы ў ОТ ад чэхаў
Belarusian shootout researchers work furiously to clone Dmitry Meleshko
May 9. Пасьля паразы ў ОТ ад рускіх
Even in defeat, we prefer “Belarusians,” not “Belorussians,” “Belarussians,” “Byelorussians,” or “White Russians.” Thank you for your cooperation. Collapse )
spy

Vintage hockey form

На чэмпіянаце сьвету па хакею, які хутка пачнецца ў канадзе, кожная каманда правядзе з нагоды юбілею IIHF па адному матчу ў рэтраформе. У такой, якой яны праводзілі нейкі найбольш памятны стары чэмпіянат.



Усе ды ня ўсе. Беларусь, на жаль, пачала гуляць толькі з 1992 га году і памятнай формы ў іх няма. Хаця я б задавальненьнем паглядзеў матч зборнай РБ у форме 1994га году (нажаль не знайшоў здымка), вядома ж, з Пагоняй на грудзёх.
malkovich

зборная Беларусі і чэмпіянат сьвету

— При каких условиях сборная Беларуси может стать чемпионом мира?
— Ни при каких.

Я ўжо ня раз выйграваў з беларусьсю чэмпіянат сьвету*. Таму магу адказаць на гэтае пытаньне па іншаму:
"Беларусь может стаць чэмпіёнам сьвету пры наяўнасьці ў мэнэджэра магчымасьці рабіць save/load"

* У FIFA 200x, у Football Manager 2005.
вар'яцтва

ЧС2007 беларусь - канада

На тым тыдні зоры склаліся так, што не паехаць у маскву было б проста марнаваньнем магчымасьцяў ды жыцьця. Жонку накіравалі ў камандоўку і я ну проста ня мог пакінуць яе самотнай у аплочаным фірмай нумары гатэлю%) асабліва калі ў маскве ідзе Чэспіянат Сьвету па хакею. Таму ноч у плацкарце праходзячага брэстка-маскоўскага цягніка і я на два дні ў сталіцы імперыялізмусу.

Правакацыямі не займаюся, таму расповядаў пра чысьцюткую ці бруднюшчую маскву можна не чакаць. Проста занатую, што запомнілася.
Не атрымалася знайсьці дом-музей булгакава. ПБ падмануў надрукаваўшы інфу, што музей на ст.м. Тверская, а насмрэч, як патым высьвятліў, ён месьціца ля м. Маякоўскага. Дакладны адрас не занатаваў - лічыў, што будуць шыльды ды й на мапах пазначаць - а хвіг там. Затое ў музеі сучаснага мастацтва пабачыў творы Малевіча ды Шагала. Але з большага першы дзень проста прайшоў у шпацырах, sightseeing'е ды shopping'у.
Каля чырвонай плошчы, зачыненай у сувязі з падрыхтоўкай да параду, трохі павесяліў ганаровы агляд "крэмлінаў" у штацка-парадным:

і нейкія вучэньні, калі варту прымусілі апрануць адгазьнікі, а штацкія пагналіся за парай "тэрарыстаў", якія за дзесяць хвілін да гэтага размаўлялі побач са мной па рацыі з базай.

Пра хакей у першы дзень не нагадвала ўвогуле нічога, мяркую ў Рызе летась атмасферу можна было б нават памацаць у паветры, у гэтым жа мегаполісе нешта стала заўважна толькі на эсклятарным выязьдзе з метро каля хакейнага палацу, калі канадцы зацягнулі "Go-Go, Canada". Нажаль хадынкаўскі агромністы палац і пачатак матчу падчас працоўнага дню, пакінуў беларускіх заўзятараў у меншасьці перад канадцамі. Ды і ўвогуле афіцыйную лічбу гледачоў - 6200 - можна без сумневаў скарачаць на палову, хаця пярэстыя рознакаляровыя сядзеньні і могуць скласьці ілюзію прысутнасьці гледачоў (гл. здымак).

Collapse )

Першая траціна падарыла пазытыву(1:0), але ж было зразумела, што доўга так не працягнецца, другі перыяд паставіў усё на свае месцы(1:5), трэці трохі прыбіў сум(3:6).

Сьцягоў было няшмат і прыблізна пароўну б-ч-б і ч-з. Мяне зь сябрам дык увогуле можна на бігборд кампаніі "Мы адзін народ" вешаць%)

У Мыцішчах кажуць было утульней, з півам (у маскве лужок забараніў сп. напоі на спартовых мерапрыемствах), болей людзей і эмоцый - асабліва, калі перамаглі. Наступныя ж паразы ад славаччыны й нямеччыны ня бачыў, таму нэрваў не спаліў. Выніковае месца зборнай прымальнае, і падобна на тое, што справядлівае. На Алімпіяду ўсё, напэўна, патрапім і добра.

Здаецца ўсё. Вандроўка атрымалась непрацяглай і пазытыўнай.
вар'яцтва

З'езьдзіць пазаўзець, ці што...

Прачытаўшы ў апошнім ПБ памятку заўзятару, прыгадаў, што замест мараў патрапіць на ЧЕ2012 ва Украіне на матч беларускай зборнай, зусім хутка можна цалкам рэальна патрапіць на матч зб. Беларусі на Чэмпіянаце Сьвету. Пытаньне з жыльлём, але ж хочацца...

Лепшыя вытрымкі:
Билеты можно купить либо у касс стадиона, либо заказать в Интернете на сайте www.foota.ru. Цены на одну игру предварительного раунда 450, 850, 1700 и 3060 рублей в зависимости от места. Правда, на матч с участием сборной России пытаться попасть уже не стоит — билеты давно раскуплены. А цены у спекулянтов будут достигать 2000 долларов. Если же вы опоздали к началу встречи, а билета у вас нет, не нужно идти к кассам. Через десять минут после стартового вбрасывания у спекулянтов цены будут ниже номинала.
...
С приснопамятной регистрацией в Москве строго. А посему ни в коем случае не выкидывайте билет на поезд до Москвы! Именно он заменяет вам регистрацию на ближайшие 90 дней. Если билет у вас на руках, то задержать вас никто не имеет права. Если его нет — попробуйте откупиться. Практика показывает, что 300-500 рублей — вполне достаточно, чтобы любой проверяющий удовлетворился отсутствием у вас регистрации и отпустил с миром.

Астатняе глядзі тут.
вар'яцтва

(no subject)

Хутка пачнецца чэмпіянат беларусі па футболу, за якім, хоць і даўно й не хадзіў, але назіраю. А пакуль адбыўшыіся тыдзень таму чвэрцьфіналы кубку могуць трохі ўзьняць настрой беларукамоўных і спачуваючых вось такой навіной ад прэсбола:

Collapse )
VKLmil

Нарэшце перамаглі

Даўно ў атацы беларускай зборнай не было нагэтулькі карыснага гульца. За тры афіцыйныя матчы віцебскага выхаванца Сяргея Карніленка
Сяргей Карніленка
праведзеныя гэтай восеньню за зборную , ён здолеў забіць тры галы (два зь іх сёньня славенцам). Застаецца шкадаваць, што ён не згуляў у першым матчы кваліфікацыйнага турніру з Шкіперыяй (Албаніяй) з-за дыскваліфікацыі, можа тады ў галоўнага трэнера Юрыя Пунтуса было б болей шанцаў перажыць гэтую зіму, не страціўшы пасаду.
Бо, ня гледзячы на сёньняшнюю перамогу, зборная не выканала прызначанага 7-ачковага пляну на восень. Да таго ж перажыла шэраг канфліктных сытуацый, а сёньня ўзнікла яшчэ адна: відавочна незадаволены заменай Рамашчанка сыйшоў з поля адразу ў душ, але перамога мажліва прыгасіць канфлікт.
Вяртаясь да сёняшняй гульні - яна атрымалась цікавай, нэрвовай і вельмі выніковай. Беларусы даволі хутка адкрылі лік, але славенцы, якія амаль нічога не паказалі ў атацы, усё ж двойчы здолелі прышчаміць хворае месца беларусаў - якія ўжо атрымалі 8 галоў ад пачатку адбору са стандартных становішчаў - і на перапынак пайшлі выйграючы зь лікам 1:2. Усё ж такі пасьля перапынку, дзякуючы выдатнай гульне галавою Карніленка, беларусы адыграліся, а потым і выйшлі наперад, а напрыканцы ўпершыню скарысталіся стандартам самі.
Такім чынам зборная набрала 4 пункты й перабралася на чацьвёртае месца ў групе.