Tags: праца

вар'яцтва

Нокія зачыняе цэнтр распрацоўкі ў Ювяскюля.

Nokia plans to close the Jyväskylä site and concentrate mobile devices R&D in Finland at Tampere, Oulu, Salo and the Helsinki metropolitan area.

Nokia’s operations in Jyväskylä focus mainly on mobile device product development and marketing. Nokia plans to gradually ramp down the site and close it by the end of 2009. The planned change concerns all of the approximately 320 employees working at the Jyväskylä site. The majority of employees at Nokia Jyväskylä work for devices product development, but the site also has some marketing activities and global support functions.

Маёй канторы гэта пакуль не зачапіла. Хаця нокія ў нас і асноўны заказчык. Кажуць, што такім і застанецца.
вар'яцтва

work parties

Цягам гэтых амаль чатырох месяцаў майго тут жыцьця, першым і дасюль галоўным расчараваньнем ад працы і фінляндыі было тое, што я спазьніўся са сваім прыездам на адзін дзень і не патрапіў на фінскую карпаратыўную вечарыну.
У гэтым не было б нічога страшнага - на карпаратывах з півам, ежай, музыкай стрыптызам і г.д. я ўжо ня раз быў, але ж тут было іначай.
Піва з закускай, канешне, таксама было ў неабмежаваных колькасьцях (я нават пабачыў некалькі застаўшыхся скрыняў). Але ж гэта быў яшчэ і дзень расчыненых дзьвярэй, калі кожны мог хадзіць па ўсім габінетам на ўсіх акупаваных канторай чатырох (з 15) паверхах і вольна цікавіцца, хто чым займаецца. Для першага працоўнага дня проста выдатна было б. А як высьветлілася пасьля падпісаньня розных паперак і атрыманьня ключа, гэта быў лепшы шанец спаталіць сваю цікаўнасьць, бо на іншыя паверхі я доступа зараз ня маю.
Таксама жадаючыя маглі наведаць саўну на апошнім паверсе(з відам на горад ці не - ня ведаю пакуль).
Ну і самае галоўнае для мяне, як для ўсё яшчэ не нагуляўшагася ў цацкі: было ўсталявана некалькі вялізных экранаў, да якіх былі падключаныя плэйстэйшаны, іксбоксы і нінтэнды з Wii (калі хто не ведае - wii-"джойстык" адчувае свае перамяшчэньне ў 3d і, адпаведна, рухі рукі гульца, а таму можа сымуліяваць ракетку, біту і іншы спартовы інвентар), гітарамі ды рулямі. І народ актыўна гэйміўся ў боўлінгі, тэнісы, guitar hero і іншыя спартовыя і ня толькі гульні.
З таго часу я знайшоў, з кім гуляць у звычайны футбол і баскетбол, а хутка будзе і summer party недзе на ўлоньні прыроды (а адпаведна без гульнявых прыставак, хаця, спадзяюся, усё ж хоць зь нейкім спортам), але расповеды пра тую вечарыну і мой адзін дзень спазьненьня на яе дасюль турбуюць;)
вар'яцтва

4th HUI

Сёньня даведаўся, што лічба 4 недзе ў Азіі лічыцца благой, таму большасьць праграмных прадуктаў ня мае чацьвёртай версіі, і сымбіянаўскае SDK скокне з версыі 3.2 адразу да 5.0.
Аднак гэта не замінае ім называць вялікі праект HUI'ем. Так што буду я бліжэйшы час займацца рознай HUI'нёй, выбачайце за мой ангельскі.
вар'яцтва

Jyväskylä

У адрозьненьні ад мінулага разу ўсё ж атрымаў фінска-шэнгенскую візу. Такім чынам у нядзелю 03.02.08 лячу ў Хельсінкі. Адразу па прылёце еду аўтобусам у Jyväskylä, дзе й буду працаваць бліжэйшыя 3 ці 6 месяцаў.
Праўда замест абяцаных 10 дзён вырабленьне візы заняло 25. Здаецца таму, што я, падобна, быў першым беларусам, якому яе рабілі ў маскоўскай фінскай амбасадзе(да пашырэньня шэнгену яе рабілі ў вільне). Ну і, як мне казалі, яны дасылаюць запыты ў краіны шэнгену (чамусьці толькі ў 9?) і ў чэхаў даць адказ заняло надта шмат часу, хаця я там ніколі й ня быў (па чуткам яны трымаюць усіх беларусаў за тэрарыстаў пасьля спайманага кагадзе тэрарыста-беларуса).

З.Ы. У сувязі з вандроўкай і чаканымі матэрыльнымі ўзнагародамі далучыўся да суполак finland_by і money_by адпаведна. Цікаўныя таксама welcome.
robot

Праца-2

Хоць візу й не атрымаў, але працу ўсё роўна зьмяню. Перабіраюся з старой стабільнай сацыяльна-арыентаванай канторы ў малады "буйнарастушчы" калектыўчык (пераважна складзены са зьбегшых ад той стабільнасьці).
Праўда да серады я беспрацоўны, а афіцыйна й таго долей - пакуль не зарэгіструюся ІПшнікам, што дазволіць атрымліваць заробак афіцыйна за кошт дадатковага папяровага гемарою.

Пачытаў пра свае былыя ўражаньні ад зьмены працы й ніжэйшая выцемка, выглядае, зусім ня страціла актуальнасьці:
Карацей працу трэба перыядычна зьмяняць. каб адчуць, колькі ты часу сзмарнаваў і які ж ты вумны, што своечасна зсыходзіш%) Спадзяюся, што праз два месяцы тэставага тэрміну ў мяне ня зьявіцца жаданьня вярнуцца ў старое балота...

І нават адлегласьць новага офісу ад дому ўсяго ў 2 разы болей у параўнаньні з папярэдняй зьменай працы.
да офіса 1 км - 10 хвілін пешкі ісьці (вось толькі шкада, што гэта толькі на месяц - потым у цэнтар прыйдзецца езьдзіць)

Вось толькі справа ў тым, што ў тым [матчыным] доме я ўжо не жыву%( Затое праблемаў з абедам ня будзе. Для таго ж, каб скараціць шлях на абед і спраўдзіць даўнюю мару канчаткова вырашыў набыць ровар. Цяпер сяджу чытаю-выбіраю.
вар'яцтва

mobiles

мае працоўныя тэлефоны:
Collapse )
ня ў сэнсе: "я на іх размаўляю", а ў трохі іншым: "пішу для іх прогу"
p.s. ну акрамя свайго, які там проста "за кампанію" %)
robot

(no subject)

Нарэшце ў мяне зьявіўся інтэрнет на працы, і гэта разам з цікавымі праектамі, эўрарэмонтам, адносна вольнай сістэма прыходу-зыходу, ну і, зразумела, лепшым заробкам, пераконвае, што даўно трэ было валіць з НДІ.

Праўда там я да васьмі на працы не сядзеў...

А яшчэ цешыць звычайная шыльдачка над уваходам у будынак - з назвай канторы і невялічкай Пагоняй...


Занатую плян-мару на лета: паехаць у белагаляндыю - на футбол і да сяброў.
вар'яцтва

праца

С панядзелка іду на новае мейсца.
Хаця яшчэ і не працаваў ніводнага дню, але сам падыход уражвае - ніякіх глупстваў і недарэчнасьцяў, якіх так шмат было ў НДІ, пакуль не заўважыў, усё больш асэнсавана і вумней. Самые прыемныя зь іх:
- да офіса 1 км - 10 хвілін пешкі ісьці (вось толькі шкада, што гэта толькі на месяц - потым у цэнтар прыйдзецца езьдзіць);
- прыходзіць трэба не дакладна ў 8 - а з 8 да 10 на свой густ;
- грошай болей.
Ну і іншыя дробязі.

Карацей працу трэба перыядычна зьмяняць. каб адчуць, колькі ты часу смарнаваў і які ж ты вумны, што своечасна зыходзіш%) Спадзяюся, што праз два месяцы тэставага тэрміну ў мяне ня зьявіцца жаданьня вярнуцца ў старое балота...
  • Current Music
    NRM - Arbeitlose-Marsch Марш беспрацоўных
  • Tags