Tags: мова

вар'яцтва

Ruotsalainen oo

Пачаў вывучаць фінскую мову.

Увогуле паміж швэцкай у фінляндыі і беларускай у беларусі ёсьць некалькі падабенстваў: дзьве дзяржаўныя мовы, абедзьве абавязкова вывучаюць у школах, на іх амаль не размаўляюць (на швэцкай - каля 6% грамадзянаў у асноўным у паўднёва-заходняй частцы краіны, мяркую, столькі ж і на беларускай), у іх ёсьць адмысловы швэцкамоўны ТВ-канал (у РБ радыёбрахучка) ну і напэўна яшчэ нешта.

Затое ў фінскай абэцэдзе ёсьць <td>Å, å</td> <td>ruotsalainen oo</td>, то бок швэцкае O, і ўжываецца гэтая літара, каб слушна адлюстроўваць швэцкія імёны.

Можна было б і ў беларускі алфавіт дадаць рускае И ды Щ. (Хаця, насамрэч, лагічней у белорусский-русский язык дадаць "і" ды "ў"). Мяркую, горш бы не было б. Ва ўсялякім разе можна было б прасоўваць "адзіную раскладку" накшталт раскладкі зэдліка.
robot

беларускі (Punto Switcher) Keyboard Ninja!

Не магу наладзіць Punto Switcher (прогу для канвертацыі сымбаляў памылкова набраных у адной з усталяваных раскладак у іншыю, за падрабязнасьцямі - сюды), каб ён нармальна канвертаваў беларускія "і" і "ў".

Праблема падзялілася на некалькі частак:
Па Break'у прога слушна канвертуе ў апошнім слове з ангельскай раскладцы "b" i "o" у "і" і "ў". І назад таксама, калі другі раз брэйк націснуць. А вось, калі слова набранае ў беларускай расладцы ў ангельскую хочацца, то "і" і "ў" зь яго проста зьнікае.

З канвертацыяй вылучанага кавалку тэкста па Shift+Break трохі іншыя праблемы. З беларускай раскладцы зьнікаюць тыя ж "і" і "ў" (паспрабаваў дадаць іх у сьпіс выключэньняў - тады не зьнікаюць, але, вядома, не канвертуюцца), а калі з ангельскай мяняеш, то ўстаўляюцца "и" і "щ" (што насамрэч можна выкарыстоўваць пры наяўнасьці толькі беларускай і ангельскай, і неабходнасьці менавіта ў гэтых сымбалях).

Магчымасьцю аўтаматычнай замены я не карыстаюся, таму з гэтым праблемаў няма;)

Варта напэўна ў адпаведны форум напісаць, можа там падкажуць, але раптам нехта сутыкаўся й вырашыў гэтую праблему.

P.S. Спрабаваў keyboard ninja пакарыстацца... беларускага модулю канвертаціі няма (хаця ўкраінскі быццам ёсьць). Але наладзіць каб працавала так як я хачу не атрымалася, таму вярнуўся да пунты.
P.P.S. Адразу пасьля ўсталяваньня быў б-ч-б сьцяг для беларускай раскладцы, потым чамусьці зьнік.
P.P.P.S. У пунты яшчэ ёсьць магчымасьць транслітэрацыі кірылічнага тэксту. Дык вось там як раз усё проста наладжваецца, проста дадаеш у файл translit.dat (у тэчцы з усталяваным пунта) неабходныя замены: ў u~, і i, І I, И I, Ў U~ і г.д. (Мяркую і канвертацыю ў беларускую лацінку там можна без праблем наладзіць). Калі б нейкі такі файл быў і для звычайных сімбаляў, усё было б проста...
Upd: keyboard ninja пячэ. Канвертуе ўсё і так як трэба. Пытаньне зьнятае.
вар&#39;яцтва

(no subject)

Хутка пачнецца чэмпіянат беларусі па футболу, за якім, хоць і даўно й не хадзіў, але назіраю. А пакуль адбыўшыіся тыдзень таму чвэрцьфіналы кубку могуць трохі ўзьняць настрой беларукамоўных і спачуваючых вось такой навіной ад прэсбола:

Collapse )
robot

Кухонны камбайн

Памятаю, што бачыў рэкляму нейкага кухоннага камбайну на беларускай мове, але ня памятаю якога. Здаецца Moulinex...
Нагадайце к.л. Можа стаць рашаючым чыньнікам для выбару%)
  • Current Mood
    спажывецкі
  • Tags
вар&#39;яцтва

Вось так

А не приходило в голову пойти по наторенному пути и пригласить готовых спортсменов из России?

Вадим Сашурин: — Это нормальный путь, мы же все русские. Беларусь, Русь — какая разница, для меня это не просто соседи, я всегда воспринимал их как одно государство. Было бы безграмотно закрыть к нам дорогу русским людям. Мы же говорим на одном языке! Я понимаю еще, если речь заводят об Украине, в этом плане разница какая-то есть...

З інтервію Прэсболу

Я канешне разумею, што ён нарадзіўся ў нейкім Петразаводске, але за 20 год нават не даведацца, што ў беларусаў таксама ёсьць свая мова, ды й "нацыя" ...
вар&#39;яцтва

Постебались...

...Ой не дарэмна БГ менавита "Белорусская газета". Хаця Лука й гэтага пазбавіў.

"5 августа стало известно о том, что самую большую угрозу демократии в Беларуси несут не репрессии властей, не отсутствие условий для развития независимых СМИ. Все эти проблемы меркнут по сравнению с такой отвратительной вещью, как т.н. «великий и могучий» русский язык. Его ядовитыми миазмами враги белорусской оппозиции засоряют страницы газет, отравляют эфир. Дошло до того, что радиостанция Deutsche Welle решила расширить свое вещание на Беларусь на русском - стыдно сказать! - языке. Против этого решения выступили все здравые силы в оппозиции - в первую очередь, по сообщению БелаПАН, политолог Виталий СИЛИЦКИЙ и лидер Партии БНФ Винцук ВЯЧОРКА. "

Collapse )