shtolik (shtolik) wrote,
shtolik
shtolik

То пуста, то густа

Працу я страціў яшчэ напачатку красавіка (а папярэдзілі напрыканцы лютага). Цягам двух з паловай месяцаў чуў, у лепшым выпадку, ветлівыя адказы/адмовы, ды перамовы з пасярэднікамі. Ну і, як заўжды гэта бывае, цягам аднога дню, а дакладней пары гадзінаў, адразу чатыры канторы выказалі сапраўдную зацікаўленасьць, а адна прапанавала кантракт. Цяпер можна абіраць;) Падобна, што я ўсё ж застануся ў Фінляндыі, вось толькі прыйдзецца пераехаць з Ювяскюля ў Хельсінкі, што мне, насамрэч, ня надта падабаецца. Але маленькія гарады акрамя зручнасьці ў перасоўваньні па ім, маюць нязручную колькасьць працоўных месцаў...

Падчас вымушанага адпачынку пасьпеў прывезьці сюды сям’ю (пакуль да канца траўня). Рэгулярна шпацыруем па наваколіцам ды фоткаемся . А калі быў у РБ пайграліся з братамі
Tags: fi, me
Subscribe

  • Сьнег

    Тут зноў ідзе сьнег. Ну колькі можна? Зноў мясіць бруд ды хвалявацца на спусках з мясцовых горак. Больш чым упэўнены, што прывязу яго з сабою ў Менск…

  • Ruotsalainen oo

    Пачаў вывучаць фінскую мову. Увогуле паміж швэцкай у фінляндыі і беларускай у беларусі ёсьць некалькі падабенстваў: дзьве дзяржаўныя мовы, абедзьве…

  • (no subject)

    Раварыстаў тут шмат, велаінфраструктура яшчэ лепей (трахец здымкаў тут): карыстаўся ўжо паўтузінам мінакова-роварных мастоў і яшчэ большай…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 5 comments