shtolik (shtolik) wrote,
shtolik
shtolik

Category:
Раварыстаў тут шмат, велаінфраструктура яшчэ лепей (трахец здымкаў тут): карыстаўся ўжо паўтузінам мінакова-роварных мастоў і яшчэ большай колькасьцю тунэляў. Больш паловы шырыні самага вялікага маста, што яднае дзьве часткі горада, прызначана для раварыстаў і мінакоў.
Але да гэтага я ўжо прызвычаіўся (як і да шляху да працы на ровары за 7 хвілінаў). Затое зьдзіўляе шматлікасьць вось такіх Jopo ровараў,

якія вельмі мне нагадваюць мой першы "Аист" (і чаму ммвз ня даў ім назву Бусел?), вельмі папулярныя сярод мясцовых эма ды нефармалаў. Каштуюць яны дафіга, маглі б сюды беларускія клясычныя ровары вазіць;)

Я дарэчы таксама ровар набыў. Канешне ж не Jopo-Аист, так што езьдзіць цяпер нашмат прыемней, гуляюся з пераклюкамі ды прызвычайваюся да тармазоў ручных, абы цяпер абысьціся без тармажэньня ілбом па асфальту;). Вось прыкладна так

выглядае і такія характарыстыкі мае (калі разумееце па-фінску ;). Купіў, вядома ж, на распродажы ўдвая таньней.
Tags: fi, ровар
Subscribe

  • спартыўнае

    Кожны раз, калі трапляю на здымкі аргентынскага рывер плэйта, бярэ зайздрасьць, вось і зараз не магу не перапосьціць: Знойдзена тут…

  • (no subject)

    Ліпень у фінляндыі - месяц вакацыяў: у пакоі акрамя мяне нікога няма (звычайна тут шасьцёра сядзіць), а ва ўсім офісе хіба дзясятая частка…

  • Hattrick in Stockholm

    Hattrick гэта канешне проста гульня, дастаткова цікавая, якая аднак не патрабуе шмат часу і высілкаў (пару гадзінаў на тыдзень будзе больш чым…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 4 comments