shtolik (shtolik) wrote,
shtolik
shtolik

Category:

Hattrick in Stockholm

Hattrick гэта канешне проста гульня, дастаткова цікавая, якая аднак не патрабуе шмат часу і высілкаў (пару гадзінаў на тыдзень будзе больш чым дастаткова), з моцнай, сьмешнай і адэкватнай суполкай мэнэджэраў.

Аднак за чатыры гады яна пасьпела пакінуць шмат успамінаў:дасюль узгадваю спрэчкі наконт перайменаваньня вышэйшай лігі (у галасаваньні перамагла "Vyshekshaja Liga"), тарашкевіцкага ці наркамаўскага перакладу інтэрфейса (перамаглі вядома ж тыя, хто больш перакладае - а больш за ўсё трэба, канешне, тарашкоўцам), складаньне базы дадзеных беларускіх імёнаў і прозьвішчаў (перамог варыянт "пашпартнай лацінкі"), галасаваньне пра перайменаваньне Byelarus у Belarus (з на дзіва вялікім адсоткам галасоў за Bielaruś) і, ну і, вядома ж, запуск белмоўнай версыі і сваё нядаўняе чэмпіёнства.

За свой валанцерскі пераклад гульні на беларускую мовы я найперш атрымліваю паляпшэньне ўласных ведаў ангельскай і беларускай моваў. Плюс калісьці даслалі цішотку
hattrick t-shirt
і і каляндар, і даюць невялічкі ўнутрыгульнявы ўпрыгожваючы бонус - Supporter.

Ну а нядаўна даведаўся, што ўсіх валанцераў (LangAdmin'аў, Moderator’аў, GameMaster’аў і яшчэ пару) запрашаюць адсьвяткаваць 10-годдзе гульні ў Стакгольме - на выходных напрыканцы чэрвеня. Абяцаюць жытло, пітво і ежу. Ну а асноўнае - экскурсію па офісу кампаніі, якая і стварае Хэттрык, плюс футбольны турнірчык і вядома ж жывыя стасункі з запісаўшыміся 90 гасьцямі і некалькімі дзясяткамі распрацоўшчыкаў.
Жывучы ў шэнгенскай зоне, я насамрэч амаль яшчэ нідзе ня быў, таму такой магчымасьцю проста нельга не скарыстацца. Тым болей трэ пабачыць на ўласныя вочы стакгольмскае метро з

(c)tapirr
Tags: hattrick, вандроўкі
Subscribe

  • (no subject)

    Ліпень у фінляндыі - месяц вакацыяў: у пакоі акрамя мяне нікога няма (звычайна тут шасьцёра сядзіць), а ва ўсім офісе хіба дзясятая частка…

  • чэмпіёны

    З 2004 году гуляюся ў футбольны анлайн мэнэджэр hattrick.org. За гэты час гульня была цалкам перакладзена на беларускую мову, беларуская ліга ўжо…

  • хельсінкі

    Сярод тыдня кінуў працу ды паехаў у хельсінкі сустракаць жонку ды атрымліваць паўгадовы дазвол на жыцьцё ў фінляндыі. Усё атрымалася без вялікай…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 1 comment