shtolik (shtolik) wrote,
shtolik
shtolik

  • Mood:

басы

Вярнуўся з басоў. Як звычайна занатую пазытыў, адмоўны бухач і срач і так вядомы, а да наступнага разу трохі забудзецца.
1. Крамбамбуля. Мяне рэальна кілбасіла ды плюшчыла, ня памятаю, калі я апошні раз так таньчыў. Магчыма справа ў правільных суадносінах піва й музыцы на той момант, але, ўпэўнены, адсотак музыкі тут важнейшы%) Найбольш запомнілася, калі музыкі сваім прыкладам прапаноўвалі нейкую пасьлядоўнасьць рухаў (вось толькі забыўся пад якую песьню%), асабліва імправізацыйная частка гэтага...

Іншая музыка неяк і не запомнілася. Чагосьці новага для сябе не адкрыў, для гэтага тузін гітоў нашмат зручнейшы, на басах жа з патрэбай пайсьці то ў kantor, то ў sklep, то на возера, то спаць, то яшчэ куды, добра калі патрапіш на тое, што сапраўды любіш. Але ж магчымасьць адарвацца ад штодзённасьці ўсё роўна выдатная.

2. Беласток. Двойчы наведалі - у суботу й нядзелю. У суботу падбіў на гэта футбольны (пакуль здаецца не віртуальны) знаёмы, які йшоў зь сяброўкамі да дарогі, каб дабрацца датуль аўтаспынам, але ж удала сустрэў і тармазнуў на шляху нас%) Як даехалі з большага шпацыравалі ды аглядалі касьцёлы ды паркі (+ пазіралі на шматлікі дэсант з басоў%).

У нядзелю ж заехалі як і сотні (тысячы?) беларусаў у мясцовы гіпермаркет ашан разам з разьвіртуаленымі luckra і xto_tut, зь якімі потым без прыгод (нейкія 3 гадзіны на мяжы і 4 у дарозе) даехалі дадому
Для завяршэньня фрэндова-аўтаспыннага пункту адзначу, што адзіным (дакладней двума - разам з братам) рэальна падабараным аўтаспыншчыкам апынуўся сьвежазафрэнджаны віцябчук valoshka27.

3. Спадабалася вандроўка на машыне. праupgrade'іць бы самаход ды павандраваць самастойна па эўропе некалькі тыдняў, пару дзён тут - пару там...
Нешта яшчэ было, узгадаю напішу...
Tags: басовішча, вандроўкі, здымкі, самаход
Subscribe

  • спартыўнае

    Кожны раз, калі трапляю на здымкі аргентынскага рывер плэйта, бярэ зайздрасьць, вось і зараз не магу не перапосьціць: Знойдзена тут…

  • (no subject)

    Ліпень у фінляндыі - месяц вакацыяў: у пакоі акрамя мяне нікога няма (звычайна тут шасьцёра сядзіць), а ва ўсім офісе хіба дзясятая частка…

  • Hattrick in Stockholm

    Hattrick гэта канешне проста гульня, дастаткова цікавая, якая аднак не патрабуе шмат часу і высілкаў (пару гадзінаў на тыдзень будзе больш чым…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 5 comments