8.5.09 09:52 - То пуста, то густа
Працу я страціў яшчэ напачатку красавіка (а папярэдзілі напрыканцы лютага). Цягам двух з паловай месяцаў чуў, у лепшым выпадку, ветлівыя адказы/адмовы, ды перамовы з пасярэднікамі. Ну і, як заўжды гэта бывае, цягам аднога дню, а дакладней пары гадзінаў, адразу чатыры канторы выказалі сапраўдную зацікаўленасьць, а адна прапанавала кантракт. Цяпер можна абіраць;) Падобна, што я ўсё ж застануся ў Фінляндыі, вось толькі прыйдзецца пераехаць з Ювяскюля ў Хельсінкі, што мне, насамрэч, ня надта падабаецца. Але маленькія гарады акрамя зручнасьці ў перасоўваньні па ім, маюць нязручную колькасьць працоўных месцаў...
Падчас вымушанага адпачынку пасьпеў прывезьці сюды сям’ю (пакуль да канца траўня). Рэгулярна шпацыруем па наваколіцам ды фоткаемся . А калі быў у РБ пайграліся з братамі
Падчас вымушанага адпачынку пасьпеў прывезьці сюды сям’ю (пакуль да канца траўня). Рэгулярна шпацыруем па наваколіцам ды фоткаемся . А калі быў у РБ пайграліся з братамі




