Home

Рэклама

Наладка

shtolik

Апошнія запісы

6.8.08 14:54

Хацеў зрабіць камплімент адному брату, дык пакрыўдзіў параўнаньнем другога.

Ну хоць браты мне ня родныя (ды й увогуле, лічы, віртуальныя), але ж з братэрскімі пачуцьцямі буду асьцярожней, свае ж гадуюцца, хоць і не размаўляюць пакуль.
Цэтлікі: ,

8.2.08 21:00 - інэтабанкі ад тэхнабанку

Падобна, што я дарэмна калісьці абвінаваціў тэхнабанк у празьмернай жаббе. Яна ў іх досыць стрыманая ўсё ж. Той самы інтэрнэт-банк каштуе ў іх 12 000 Br супраць 9000 у Масква-Менска. А 20 даляраў на месяц у іх цэніцца нейкі ўласны інэтбанк для юрыдычных асобаў. Каб у іх быў прадстаўнік па сувязі з "абшчэственастю" у сеціве - выправіў бы маю памылку%)
з.ы. А за менскі вадаканал плаціць усё яшчэ нельга...
Цэтлікі: ,

14.12.07 22:36 - ібанк

Вось і давяла мяне лянота ды траўля расповеды паважаных людзей да спробы выкарыстаньня інтэрнэт банкінгу. Спачатку даведаўся, што тэхнабанк хоча за карыстаньне гэтым сэрвісам 20 даляраў штомесяц пасьля чаго яны, вядома ж, страцілі кліента на гэтую паслугу. Расейскі ж банк "Мінск Масква" больш сьціплы і за той жа самы інтэрнэтбанк хоча толькі 9000 Br на год.
Пасьля досыць лёгкіх і добра растлумачаных крокаў стварыў аккаўнт ды аплаціў за гарадскі тэлефон, электрычнасьць, космасТБ ды мабільны. А вось з аплатай кватэры - не атрымалася, думаю з-за таго, што яе нам абслугоўвае кааператыў, а не ЖКХ. З вадой яшчэ цікавей - маладэчненскі вадаканал там прысутнічае, а менскага няма...
Карацей спачатку думаў ну ўсё "чэргі бай-бай", але ж рана цешыўся...
Цэтлікі: , ,

7.6.07 12:09 - Аб усім

Ніякія тэлефанаваньні й даведкі візу атрымаць не дапамаглі. Так што фінляндыю я пакуль не пабачу. Затое паеду на выходных на поўдзень - у Гомель. У Сожы пакупаюся ды адпачну ад штотыднеканцовага;) будаўніцтва на лецішчы. Еду на машыне ў суботу з раніцы, магу нават падкінуць каго-небудзь.
Думаў па дарозе заехаць паглядзець якія краявіды ды руіны. Але наведаўшы глёбус беларусі нічога асабістагалівага (з рэйтынгам "Абавязкова паглядзець") ў паўднёва-усходнім накірунку, акрамя самога Гомелю, не знайшоў. А ў аб'ектаў з рэйтынгам "варта зірнуць" я паглядзеў здымкі на сайце і, здаецца, гэтага хопіць;(
Вось праўда не знайшоў я а ні беларускамоўнага варыянту "глёбуса", а ні ангельскамоўнага. Даслаў аўтару прапанову пасадзейнічаць.
Цэтлікі: , ,

30.1.07 13:50 - Трындуны

Для падліку колькасьці каментаў па каментатарам у чыімсьці LJ прылада ёсьць.

А ці маецца нешта падобнае для суполак? Цікава было б убачыць ТОП-20 найбольш флудлівых асобаў minsk_by, напрыклад.

Верагодна тая ж праграма можа падлічыць і для суполак, але яна патрабуе пароль ад акаўнта. А я суполак не ствараў...
Цэтлікі:

8.12.06 18:37 - Hattrick.org па беларуску

hattrick.org
Амаль год працы (часам нясьпешнай%) і беларускі інтэрфэйс футбольнага мэнэджэра анлайн Hattrick.org нарэшце запушчаны.

Hattrick - гэта найлепшая й найпапулярнейшая ў Сьвеце гульня - футбольны анлайн мэнэджэр. І яна цалкам бясплатная!

У Hattrick'у, вы валодаеце ўласнай футбольнай камандай і спаборнічаеце супраць 918 888 чалавек з усяго Сьвету. Усё што Вам трэба - гэта web browser. Гульні праходзяць у рэальным часе пару разоў на тыдзень. Вы можаце зайсьці ў гульню ў любы час, каб праверыць становішча Вашай каманды, аддаць загады аб трэніроўках, пагандляваць гульцамі - ці проста паразмаўляць зь іншымі карыстальнікамі Hattrick'у.


Далучаймося%)
Цэтлікі: ,

18.10.06 15:49 - Дзе Брэст

Цікава куды падзеў Брэсцкую вобласьць афіцыйны сайт ППРБ?

Польшы прадаў ці што?

87,76 КБ
Цэтлікі: ,

16.2.06 22:33 - антырэкляма

анляйнер паказаў сваю прадажную ды сцыклівую цынічную ды баязлівую сутнасьць.

У той час, як на аватарах у форумах тут.бая, космаств, lj-дзёньнікаў вольна лунаюць белчырвонабелыя сьцягі ці мігацяць чырвона-сінія птушачкі, onliner.by - шныя модзеры цалкам вынішчаюць падобную ініцыятыву ды пазіцыю сваіх карыстальнікаў.

Кажуць, што ім патэлефанавалі "зьверху" і прыстрашылі. І што на тут.бай таксама ціснуць.
Аднак, калі стары габрэй воўк Зыссер пасылае нах, то новае пакеленьне шуравак кажа "Jawohl!"
Цэтлікі:

5.9.05 23:44 - “Больш моцная сіла”

"“Наступны прыпынак – рэвалюцыя ў Беларусі” – у артыкуле пад такой назвай брытанская "Times" распавядае пра тэхналёгіі палітычных пераменаў у Беларусі.

У артыкуле апавядаецца, у прыватнасьці, пра кампутарную гульню “Больш моцная сіла”, у якой мадэлюецца тактыка негвалтоўных вулічных акцыяў пратэсту. Выданьне паведамляе, што ў хуткім часе будзе зробленая вэрсія гэтай гульні для Беларусі, дзе можна будзе трэніравацца ў тактыцы вулічнага пратэсту на мапе Менску. "
http://www.svaboda.org/articlesfeatures/politics/2005/9/0d7e87b8-6e88-4763-9aaf-0c2530d98243.html

Хто небудзь бачыў ці чуў пра гэтую гульню?

Я толькі ў "Repulic:The Revolution" гуляў пару год таму. Аднак там шмат чаго іншага было акрамя "негвалтоўных вулічных акцыяў пратэсту" ("Уличная агитация, обливание помоями конкурентов, борьба за ключевые постройки, дающие всевозможные бонусы, дезинформация, подрывная деятельность, физическое уничтожение особо надоедливых персон" з агляду гульні на "Абсалют Гамез") аднак нейкая яна надта марудная была - хутка надакучыла. (Больш падрабязнае review Рэвалюцыі тут http://www.ag.ru/reviews/2214)

Update: Знайшоў больш інфы пра гэтую гульню. Называецца "A Force More Powerful" (http://www.aforcemorepowerful.org/game/). Галоўны націск, з іх словаў, зроблены не на графіку, а на алгарытм, што цалкам слушна. У "Republic:The Revolution", дарэчы, на гэта пайшло шмат высілкаў, аднак усё роўна атрымалась хоць местамі і прывабна(пры першым праглядзе), але з-за грувасткасьці надта доўга грузіцца (+ вялікія патрабаванні да жалеза на той час), а некаторыя моманты, якія нельга было мінаць, дак і ўвогуле вельмі раздражнялі. Спадзяюся, рухавік ад Sim City пазволіць гэтага мінуць. Гульня будзе пакрокавай з моцным рэдактарам сцэнарыяў (таму й абяцаюць версыю з мапай Беларусі і Менску%)
Ну і цытата, што можна будзе рбіць:
"Game play is governed by detailed interactive models – of strategic and political factors, ethnicity, religion, literacy, material well-being, media and communications, resource availability, economic factors, the role of external assistance, and many other variables. Tactics include such basics as training, fund-raising, and organizing, as well as leafletting, protests, strikes, mass action, civil disobedience and noncooperation. Many game-play decisions involve selecting which characters and groups should take part in the strategy, and considering the benefits of such actions relative to their costs."
Карацей я б паглядзеў/паспрабаваў.
Распрацавана LiveJournal.com