Home

Рэклама

Наладка

shtolik

Апошнія запісы

17.7.08 16:59

Ліпень у фінляндыі - месяц вакацыяў: у пакоі акрамя мяне нікога няма (звычайна тут шасьцёра сядзіць), а ва ўсім офісе хіба дзясятая частка супрацоўнікаў засталася. Таму сяджу ды ўзгадваю, як правёў свой адпачынак.

А ён акрамя візыту дадому і дачкі прынёс яшчэ і анансаваную вандроўку ў Стакгольм на "Хэттрыкаўку" - сустрэчу адміністратараў hattrick.org. Усё абяцанае арганізатарамі выканалася, але найбольш запомніўся удзел ў футбольным турніры Hattrick Heroes Cup каманды Baltic team, да якой я далучыўся. Складзена яна была з літоўцаў, латышоў, украінца, галяндца ды беларуса. Нічога сур’ёзнага, але мы перамаглі (пару галоў каманды і я зашпурліў%) і прыемна было адчуць сабе спартовым пераможцам - з кубкам, эмоцыямі ды ў цэнтры ўвагі людзей ды фатографаў.



Астатнія здымкі тут

А вяртаясь сюды ў выпадковай размове ў цягніку (як апынулася - з бармэнам) даведаўся, што ёсьць тут такі кактэйль - “Valkovenäläinen” (Беларусь па фінску VALKO-VENÄJÄ), які складаецца з водкі, кававага лікёру і малака. Пагугліўшы гэты кактэйль патрапіў на траўлю гэтых белашведаў рыдэль...

P.S. Нейкі цікавыя спам-боты зьявіліся - каментуюць з даху ўзятымі беларускімі сказамі старыя допісы. А калі хадзеш паглядзець жж аўтара, там нейкая бздура рэклямная.

3.6.08 21:57 - Hattrick in Stockholm

Hattrick гэта канешне проста гульня, дастаткова цікавая, якая аднак не патрабуе шмат часу і высілкаў (пару гадзінаў на тыдзень будзе больш чым дастаткова), з моцнай, сьмешнай і адэкватнай суполкай мэнэджэраў.

Аднак за чатыры гады яна пасьпела пакінуць шмат успамінаў:дасюль узгадваю спрэчкі наконт перайменаваньня вышэйшай лігі (у галасаваньні перамагла "Vyshekshaja Liga"), тарашкевіцкага ці наркамаўскага перакладу інтэрфейса (перамаглі вядома ж тыя, хто больш перакладае - а больш за ўсё трэба, канешне, тарашкоўцам), складаньне базы дадзеных беларускіх імёнаў і прозьвішчаў (перамог варыянт "пашпартнай лацінкі"), галасаваньне пра перайменаваньне Byelarus у Belarus (з на дзіва вялікім адсоткам галасоў за Bielaruś) і, ну і, вядома ж, запуск белмоўнай версыі і сваё нядаўняе чэмпіёнства.

За свой валанцерскі пераклад гульні на беларускую мовы я найперш атрымліваю паляпшэньне ўласных ведаў ангельскай і беларускай моваў. Плюс калісьці даслалі цішотку здымак пасьля пераскоку ) і каляндар, і даюць невялічкі ўнутрыгульнявы ўпрыгожваючы бонус - Supporter.

Ну а нядаўна даведаўся, што ўсіх валанцераў (LangAdmin'аў, Moderator’аў, GameMaster’аў і яшчэ пару) запрашаюць адсьвяткаваць 10-годдзе гульні ў Стакгольме - на выходных напрыканцы чэрвеня. Абяцаюць жытло, пітво і ежу. Ну а асноўнае - экскурсію па офісу кампаніі, якая і стварае Хэттрык, плюс футбольны турнірчык і вядома ж жывыя стасункі з запісаўшыміся 90 гасьцямі і некалькімі дзясяткамі распрацоўшчыкаў.
Жывучы ў шэнгенскай зоне, я насамрэч амаль яшчэ нідзе ня быў, таму такой магчымасьцю проста нельга не скарыстацца. Тым болей трэ пабачыць на ўласныя вочы стакгольмскае метро з беларускай станцыяй. )
Цэтлікі: ,

1.6.08 13:53 - чэмпіёны

З 2004 году гуляюся ў футбольны анлайн мэнэджэр hattrick.org. За гэты час гульня была цалкам перакладзена на беларускую мову, беларуская ліга ўжо мае 600 удзельнікаў (па ўсяму сьвету амаль мільён чалавек), а я займаў 2 і 3 месцы ў вышэйшай лізе (сыстэма лігаў там, як піраміда, з пераходамі паміж узроўнямі).

Гэты сэзон удала для мяне пачаўся, так і цягнуўся, а перад апошнім турам ад чэмпіёнства ў беларускай "Vyshejshaj Lize" мяне аддзяляла адна перамога.
Матч з’еў шмат нэрваў, сытуацыя мянялася як на арэлях. Тройчы мае shtolik'i адыгрываліся, а напрыканцы, ня гледзячы на выдаленага гульца і незабіты пенальці, здолелі адарвацца ў ліке і перамагчы:
Shtoliks - Jigits 5:3
match report after the jump )
Цэтлікі:

8.12.06 18:37 - Hattrick.org па беларуску

hattrick.org
Амаль год працы (часам нясьпешнай%) і беларускі інтэрфэйс футбольнага мэнэджэра анлайн Hattrick.org нарэшце запушчаны.

Hattrick - гэта найлепшая й найпапулярнейшая ў Сьвеце гульня - футбольны анлайн мэнэджэр. І яна цалкам бясплатная!

У Hattrick'у, вы валодаеце ўласнай футбольнай камандай і спаборнічаеце супраць 918 888 чалавек з усяго Сьвету. Усё што Вам трэба - гэта web browser. Гульні праходзяць у рэальным часе пару разоў на тыдзень. Вы можаце зайсьці ў гульню ў любы час, каб праверыць становішча Вашай каманды, аддаць загады аб трэніроўках, пагандляваць гульцамі - ці проста паразмаўляць зь іншымі карыстальнікамі Hattrick'у.


Далучаймося%)
Цэтлікі: ,
Распрацавана LiveJournal.com