На тым тыдні зоры склаліся так, што не паехаць у маскву было б проста марнаваньнем магчымасьцяў ды жыцьця. Жонку накіравалі ў камандоўку і я ну проста ня мог пакінуць яе самотнай у аплочаным фірмай нумары гатэлю%) асабліва калі ў маскве ідзе Чэспіянат Сьвету па хакею. Таму ноч у плацкарце праходзячага брэстка-маскоўскага цягніка і я на два дні ў сталіцы імперыялізмусу.
Правакацыямі не займаюся, таму расповядаў пра чысьцюткую ці бруднюшчую маскву можна не чакаць. Проста занатую, што запомнілася.
Не атрымалася знайсьці дом-музей булгакава. ПБ падмануў надрукаваўшы інфу, што музей на ст.м. Тверская, а насмрэч, як патым высьвятліў, ён месьціца ля м. Маякоўскага. Дакладны адрас не занатаваў - лічыў, што будуць шыльды ды й на мапах пазначаць - а хвіг там. Затое ў музеі сучаснага мастацтва пабачыў творы Малевіча ды Шагала. Але з большага першы дзень проста прайшоў у шпацырах, sightseeing'е ды shopping'у.
Каля чырвонай плошчы, зачыненай у сувязі з падрыхтоўкай да параду, трохі павесяліў ганаровы агляд "крэмлінаў" у штацка-парадным:
і нейкія вучэньні, калі варту прымусілі апрануць адгазьнікі, а штацкія пагналіся за парай "тэрарыстаў", якія за дзесяць хвілін да гэтага размаўлялі побач са мной па рацыі з базай.
Пра хакей у першы дзень не нагадвала ўвогуле нічога, мяркую ў Рызе летась атмасферу можна было б нават памацаць у паветры, у гэтым жа мегаполісе нешта стала заўважна толькі на эсклятарным выязьдзе з метро каля хакейнага палацу, калі канадцы зацягнулі "Go-Go, Canada". Нажаль хадынкаўскі агромністы палац і пачатак матчу падчас працоўнага дню, пакінуў беларускіх заўзятараў у меншасьці перад канадцамі. Ды і ўвогуле афіцыйную лічбу гледачоў - 6200 - можна без сумневаў скарачаць на палову, хаця пярэстыя рознакаляровыя сядзеньні і могуць скласьці ілюзію прысутнасьці гледачоў (гл. здымак).
( Паглядзець цалкам, 248.38 КБ, 1024x768 )Першая траціна падарыла пазытыву(1:0), але ж было зразумела, што доўга так не працягнецца, другі перыяд паставіў усё на свае месцы(1:5), трэці трохі прыбіў сум(3:6).
Сьцягоў было няшмат і прыблізна пароўну б-ч-б і ч-з. Мяне зь сябрам дык увогуле можна на бігборд кампаніі "Мы адзін народ" вешаць%)

У Мыцішчах кажуць было утульней, з півам (у маскве лужок забараніў сп. напоі на спартовых мерапрыемствах), болей людзей і эмоцый - асабліва, калі перамаглі. Наступныя ж паразы ад славаччыны й нямеччыны ня бачыў, таму нэрваў не спаліў. Выніковае месца зборнай прымальнае, і падобна на тое, што справядлівае. На Алімпіяду ўсё, напэўна, патрапім і добра.
Здаецца ўсё. Вандроўка атрымалась непрацяглай і пазытыўнай.