Home

Рэклама

Наладка

shtolik

Апошнія запісы

22.9.08 23:16 - спартыўнае

Кожны раз, калі трапляю на здымкі аргентынскага рывер плэйта, бярэ зайздрасьць, вось і зараз не магу не перапосьціць:


яшчэ пару здымкаў )
Аздобіць бы вось так жа на матчы з англіяй пустую аварыйную трыбуну-брыль на дынама. Адразу б перамаглі%)
Дарэчы прыдбаў сабе іхнюю футболку, дакладней, прывезьлі мне яе наўпрост з Аргентыны на колішнію хэттрыкаўку ў Стакгольме.

бчб футболка
Можа і патраплю калісьці на футбол у ёй, а пакуль граю сам: ад часоў дзіцячых штодзённых трэніровак скокам у воду ды амерыканскіх штодзённых фізычных заняткаў па мыцьцю посуду не было ў маім жыцьці столькі фізычных нагрузак. На некаторых тыднях тройчы на тыдзень граў у футбол, двойчы ў баскетбол, ну і ровар штодзённа.
Калі жонка прыедзе будзе іншая фізічная нагрузка. Пакуль жа спартыўная тэма займае першае месца.
Цэтлікі: ,

17.7.08 16:59

Ліпень у фінляндыі - месяц вакацыяў: у пакоі акрамя мяне нікога няма (звычайна тут шасьцёра сядзіць), а ва ўсім офісе хіба дзясятая частка супрацоўнікаў засталася. Таму сяджу ды ўзгадваю, як правёў свой адпачынак.

А ён акрамя візыту дадому і дачкі прынёс яшчэ і анансаваную вандроўку ў Стакгольм на "Хэттрыкаўку" - сустрэчу адміністратараў hattrick.org. Усё абяцанае арганізатарамі выканалася, але найбольш запомніўся удзел ў футбольным турніры Hattrick Heroes Cup каманды Baltic team, да якой я далучыўся. Складзена яна была з літоўцаў, латышоў, украінца, галяндца ды беларуса. Нічога сур’ёзнага, але мы перамаглі (пару галоў каманды і я зашпурліў%) і прыемна было адчуць сабе спартовым пераможцам - з кубкам, эмоцыямі ды ў цэнтры ўвагі людзей ды фатографаў.



Астатнія здымкі тут

А вяртаясь сюды ў выпадковай размове ў цягніку (як апынулася - з бармэнам) даведаўся, што ёсьць тут такі кактэйль - “Valkovenäläinen” (Беларусь па фінску VALKO-VENÄJÄ), які складаецца з водкі, кававага лікёру і малака. Пагугліўшы гэты кактэйль патрапіў на траўлю гэтых белашведаў рыдэль...

P.S. Нейкі цікавыя спам-боты зьявіліся - каментуюць з даху ўзятымі беларускімі сказамі старыя допісы. А калі хадзеш паглядзець жж аўтара, там нейкая бздура рэклямная.

29.4.08 15:53 - Vintage hockey form

На чэмпіянаце сьвету па хакею, які хутка пачнецца ў канадзе, кожная каманда правядзе з нагоды юбілею IIHF па адному матчу ў рэтраформе. У такой, якой яны праводзілі нейкі найбольш памятны стары чэмпіянат.



Усе ды ня ўсе. Беларусь, на жаль, пачала гуляць толькі з 1992 га году і памятнай формы ў іх няма. Хаця я б задавальненьнем паглядзеў матч зборнай РБ у форме 1994га году (нажаль не знайшоў здымка), вядома ж, з Пагоняй на грудзёх.
Цэтлікі: ,

26.4.08 00:17 - хельсінкі

Сярод тыдня кінуў працу ды паехаў у хельсінкі сустракаць жонку ды атрымліваць паўгадовы дазвол на жыцьцё ў фінляндыі.
Усё атрымалася без вялікай напругі. Пераночылі ў гасьцінных гаспадароў [info]ykaliuta і яго сям'і (kiitos!), а потым добра пагулялі і азнаёміліся з горадам да ад'езду.
А яшчэ дзякуючы [info]ykaliuta я ўпершыню дакрануўся, памацаў і нават трохі паздымаў, на чымсьці лепшым за фотагаўнамыльніцы (canon eos 350d ды 5D).
Што атрымалася можна паглядзець у пікасаўскім альбоме ніжэй.
Фотасэссія ў хельсінках

Шпацыр жа па Хельсінкі і цікаваму, але надта прадуваемым вятрамі выспам з фартэцыяй 18-га стагоддзя Suomenlinna, здымалі з камеры ў тэлефоне. Хаця атрымалася вядома ж ня так якасна, але ж усё яшчэ ня ўпэўнены, што сапраўды хачу чытаць, даведвацца, а галоўнае потым думаць пра экспазіцыі, вытрымкі і іншыя фокусы замест таго, каб проста ціснуць на "вось гэтую" пімпачку.%)
Шпацыр па Хельсінкі і Суоменлінна

19.3.08 12:40 - transportation

Узгадваючы пакуты пры транспартыроўцы коткі да ветэрынара ў аўто (сапраўдная моц у яе голасе ўляецца толькі там, дома маўчыць ці ледзь вякае), гэты стары сабачы дэвайс быў бы тады вельмі дарэчы:
42.92 КБ  )
Цэтлікі: , ,

20.2.08 19:50 - камплекцік

Набыў тут на распродажы апазыцыйны камплект, які б без увагі imho не пакінуў ніводны змагар, а тут ляжыць нікому не патрэбны...

9,74 КБ

Цяпер не пераблытаеш з якога я боку барыкад%)

P.S. Можа яшчэ схадзіць купіць? Каб прапанаваць у якасьці прыза ў якім-небудзь змагарскім конкурсе%) Праўда, памеры малыя здаецца толькі засталіся. І прывязу невядома калі.
Upd: Падумалася: Калі вернецца Зянон!, гэтаму здымку будзе самае месца ў [info]by_trash, бо рэчамі ў такіх колерах будуць заваленыя ўсе крамы...
Цэтлікі: , ,

4.9.07 14:59 - Гарэлка Кастусь

Паслалі мяне надоечы старыя хіпаны па гарэлку ў краму.
Хадзіў па вінаводачнаму, глядзеў на нацыянальны прадукт, нешта выбіраў. Але як убачыў наступнае, выбару не засталося:


Паглядзець цалкам, 89,33 КБ, 335x1024 )
А ззаду так і напісана "Target group: электарат мілінкевіча-пазьняка"
Прачытаць, 181,96 КБ, 706x1024 )

З такой нагоды спрабаваў узгадаць, калі апошні раз ужываў гарэлку, - ня здолеў. Дакладна больш за год таму. Піва ды піва...
Цэтлікі: ,

26.7.07 00:43

Падчас блуканьняў па беластоку пабачыў выдатны спосаб замаўленьня століка ў кафэ:

й новы падыход у адлюстраваньні сінхранізацыі часу на гадзіньніках:
Цэтлікі:

23.7.07 22:03 - Ваўкавыскі [г]ля_мур

На шляху да басоў спыніліся ў Ваўкавыску, каб пад'есьці. Ня ведаю чаму, але кафэ і рэстарацыяў у цэнтры ну зусім ня бачна. Нават знойдзены пасьля 20-хвіліннага шпацыру "ля мур" (зь лямурнага ў ім была шыльда ды абрус на сталах з сэрцамі) і той схаваны недзе глыбей ад вуліцы, далей з вачэй.

Можа там якія дажынкі нядаўна былі і ўсё з-за гэтага?..
з.ы. Заплацілі безумоўна таньней, чым тое ж каштавала б у менску, праўда зроблена ўсё было (суп, frytki ды сумесь з гародніны, а можа й курыца), мяркую, з польскіх паўфабрыкатаў.

23.7.07 00:52 - басы

Вярнуўся з басоў. Як звычайна занатую пазытыў, адмоўны бухач і срач і так вядомы, а да наступнага разу трохі забудзецца.
1. Крамбамбуля. Мяне рэальна кілбасіла ды плюшчыла, ня памятаю, калі я апошні раз так таньчыў. Магчыма справа ў правільных суадносінах піва й музыцы на той момант, але, ўпэўнены, адсотак музыкі тут важнейшы%) Найбольш запомнілася, калі музыкі сваім прыкладам прапаноўвалі нейкую пасьлядоўнасьць рухаў (вось толькі забыўся пад якую песьню%), асабліва імправізацыйная частка гэтага...

Іншая музыка неяк і не запомнілася. Чагосьці новага для сябе не адкрыў, для гэтага тузін гітоў нашмат зручнейшы, на басах жа з патрэбай пайсьці то ў kantor, то ў sklep, то на возера, то спаць, то яшчэ куды, добра калі патрапіш на тое, што сапраўды любіш. Але ж магчымасьць адарвацца ад штодзённасьці ўсё роўна выдатная.

2. Беласток. Двойчы наведалі - у суботу й нядзелю. У суботу падбіў на гэта футбольны (пакуль здаецца не віртуальны) знаёмы, які йшоў зь сяброўкамі да дарогі, каб дабрацца датуль аўтаспынам, але ж удала сустрэў і тармазнуў на шляху нас%) Як даехалі з большага шпацыравалі ды аглядалі касьцёлы ды паркі (+ пазіралі на шматлікі дэсант з басоў%).

У нядзелю ж заехалі як і сотні (тысячы?) беларусаў у мясцовы гіпермаркет ашан разам з разьвіртуаленымі [info]luckra і [info]xto_tut, зь якімі потым без прыгод (нейкія 3 гадзіны на мяжы і 4 у дарозе) даехалі дадому
Для завяршэньня фрэндова-аўтаспыннага пункту адзначу, што адзіным (дакладней двума - разам з братам) рэальна падабараным аўтаспыншчыкам апынуўся сьвежазафрэнджаны віцябчук [info]valoshka27.

3. Спадабалася вандроўка на машыне. праupgrade'іць бы самаход ды павандраваць самастойна па эўропе некалькі тыдняў, пару дзён тут - пару там...
Нешта яшчэ было, узгадаю напішу...

17.6.07 18:39 - Сунічкі

Зьбіраў сёньня сунічкі, і дазьбіраўся

Sunichki

10.5.07 19:39 - ЧС2007 беларусь - канада

На тым тыдні зоры склаліся так, што не паехаць у маскву было б проста марнаваньнем магчымасьцяў ды жыцьця. Жонку накіравалі ў камандоўку і я ну проста ня мог пакінуць яе самотнай у аплочаным фірмай нумары гатэлю%) асабліва калі ў маскве ідзе Чэспіянат Сьвету па хакею. Таму ноч у плацкарце праходзячага брэстка-маскоўскага цягніка і я на два дні ў сталіцы імперыялізмусу.

Правакацыямі не займаюся, таму расповядаў пра чысьцюткую ці бруднюшчую маскву можна не чакаць. Проста занатую, што запомнілася.
Не атрымалася знайсьці дом-музей булгакава. ПБ падмануў надрукаваўшы інфу, што музей на ст.м. Тверская, а насмрэч, як патым высьвятліў, ён месьціца ля м. Маякоўскага. Дакладны адрас не занатаваў - лічыў, што будуць шыльды ды й на мапах пазначаць - а хвіг там. Затое ў музеі сучаснага мастацтва пабачыў творы Малевіча ды Шагала. Але з большага першы дзень проста прайшоў у шпацырах, sightseeing'е ды shopping'у.
Каля чырвонай плошчы, зачыненай у сувязі з падрыхтоўкай да параду, трохі павесяліў ганаровы агляд "крэмлінаў" у штацка-парадным:

і нейкія вучэньні, калі варту прымусілі апрануць адгазьнікі, а штацкія пагналіся за парай "тэрарыстаў", якія за дзесяць хвілін да гэтага размаўлялі побач са мной па рацыі з базай.

Пра хакей у першы дзень не нагадвала ўвогуле нічога, мяркую ў Рызе летась атмасферу можна было б нават памацаць у паветры, у гэтым жа мегаполісе нешта стала заўважна толькі на эсклятарным выязьдзе з метро каля хакейнага палацу, калі канадцы зацягнулі "Go-Go, Canada". Нажаль хадынкаўскі агромністы палац і пачатак матчу падчас працоўнага дню, пакінуў беларускіх заўзятараў у меншасьці перад канадцамі. Ды і ўвогуле афіцыйную лічбу гледачоў - 6200 - можна без сумневаў скарачаць на палову, хаця пярэстыя рознакаляровыя сядзеньні і могуць скласьці ілюзію прысутнасьці гледачоў (гл. здымак).

Паглядзець цалкам, 248.38 КБ, 1024x768 )

Першая траціна падарыла пазытыву(1:0), але ж было зразумела, што доўга так не працягнецца, другі перыяд паставіў усё на свае месцы(1:5), трэці трохі прыбіў сум(3:6).

Сьцягоў было няшмат і прыблізна пароўну б-ч-б і ч-з. Мяне зь сябрам дык увогуле можна на бігборд кампаніі "Мы адзін народ" вешаць%)

У Мыцішчах кажуць было утульней, з півам (у маскве лужок забараніў сп. напоі на спартовых мерапрыемствах), болей людзей і эмоцый - асабліва, калі перамаглі. Наступныя ж паразы ад славаччыны й нямеччыны ня бачыў, таму нэрваў не спаліў. Выніковае месца зборнай прымальнае, і падобна на тое, што справядлівае. На Алімпіяду ўсё, напэўна, патрапім і добра.

Здаецца ўсё. Вандроўка атрымалась непрацяглай і пазытыўнай.

10.3.07 19:13 - Каму я даў прытулак?

Пад адным дахам са мной жыве зьнішчальніца апазыцыйнай прэсы, цэрбер рэжыму, агулам - латэнтная лукашыстка.



Ледзь здолеў пасьля яе працы НН прачытаць.
Цэтлікі: ,

9.2.07 18:23 - згубіў акуляры

трэба ж так. акуляры нашу 24-7 (- сон і чытво газет), але ж пайшоў сёньня абедаць, па дарозе як заўсёды чытаю газэту, акуляры зьняў і ў кішэню. прыйшоў есьці па карманам туды-сюды - няма... на адваротным шляху не знайшоў. запасныя канешне ёсьць, але ж шкада... добрыя акуляры былі..

як кажуць RIP - на чыімсьці іншым носе...

З.Ы. у сваю лепшую гадзіну акуляры выглядалі прыкладна так
60,41 КБ
Цэтлікі: ,

21.11.06 18:25 - Выбары ў Чарнігаве

У Чарнігаве зараз выбары кудысьці, і вось так яны там дыскрэдытуюць РБ:
46,74 КБ
(с) rom
яны там што? лічаць, што ў нас дэмакратыі та свабоды няма?!
Цэтлікі: ,

19.11.06 23:40 - апорт

думалі, што завялі сабе котку, атрымалася, што ў яе й сабачыя звычкі прысутнічаюць, ва ўсялякім разе каманду "апорт" яна выконвае з агромністым задавальненьнем.
праўда функцыю палкі пакуль выконвае цукерачная абгортка.

на здымке базя нясе здабычу да нас, каб кінулі ў чаговы раз.

Цэтлікі: , ,

9.10.06 23:07

Прыдбалі тыгру, Базылём назвалі, будзе нашую фіранку вартаваць пакуль працуем
Здымак Базыля(-і?) на варце, 70 Кб )
Цэтлікі: ,

3.10.06 12:32 - Эгіпэт

Піраміды ўнушаюць канешне. Слоў няшмат - усе пра іх ведаюць, але гэта трэба бачыць!


Паглядзець цалкам, 114,91 КБ, 600x800 + 86,82 КБ, 600x800 )
Яшчэ ўражваюць жабракі-эгіпцяне, "бакшыш" патрабуюць усе - насільшчык (пры тым, што сумку нёс я сам), паліцаі за фотасесію, прыбіральнік ў ватэрклазетах (за тое, што паказаў дзе мыла) etc.
Гатэль нармальны - сістэма водгукаў аб гатэлях (на tury.ru) вельмі дапамагае ў выбары.
Пляж вельмі добры - і пясок быў і рыфы, каб паныраць і паглядзець на рыбак.

Карацей, зьезьдзілі на чацьвёрку, зараз адпачну ад адпачынку й можна на працу %)

14.9.06 15:36

Занатую, каб не забыць:

1. Пачаў плянаваць вакацыі - правер тэрмін дзеяньня пашпарта! (мусіць быць валідным яшчэ тры месяцы пасьля выезда за мяжу))

2. Тэрміновы выраб здымкаў (за 1 гадзіну) робяць ад 10 штук, з адным ня варта й падыходзіць.
Цэтлікі: ,
Распрацавана LiveJournal.com