Home

Рэклама

Наладка

shtolik

Апошнія запісы

17.7.08 16:59

Ліпень у фінляндыі - месяц вакацыяў: у пакоі акрамя мяне нікога няма (звычайна тут шасьцёра сядзіць), а ва ўсім офісе хіба дзясятая частка супрацоўнікаў засталася. Таму сяджу ды ўзгадваю, як правёў свой адпачынак.

А ён акрамя візыту дадому і дачкі прынёс яшчэ і анансаваную вандроўку ў Стакгольм на "Хэттрыкаўку" - сустрэчу адміністратараў hattrick.org. Усё абяцанае арганізатарамі выканалася, але найбольш запомніўся удзел ў футбольным турніры Hattrick Heroes Cup каманды Baltic team, да якой я далучыўся. Складзена яна была з літоўцаў, латышоў, украінца, галяндца ды беларуса. Нічога сур’ёзнага, але мы перамаглі (пару галоў каманды і я зашпурліў%) і прыемна было адчуць сабе спартовым пераможцам - з кубкам, эмоцыямі ды ў цэнтры ўвагі людзей ды фатографаў.



Астатнія здымкі тут

А вяртаясь сюды ў выпадковай размове ў цягніку (як апынулася - з бармэнам) даведаўся, што ёсьць тут такі кактэйль - “Valkovenäläinen” (Беларусь па фінску VALKO-VENÄJÄ), які складаецца з водкі, кававага лікёру і малака. Пагугліўшы гэты кактэйль патрапіў на траўлю гэтых белашведаў рыдэль...

P.S. Нейкі цікавыя спам-боты зьявіліся - каментуюць з даху ўзятымі беларускімі сказамі старыя допісы. А калі хадзеш паглядзець жж аўтара, там нейкая бздура рэклямная.

3.6.08 21:57 - Hattrick in Stockholm

Hattrick гэта канешне проста гульня, дастаткова цікавая, якая аднак не патрабуе шмат часу і высілкаў (пару гадзінаў на тыдзень будзе больш чым дастаткова), з моцнай, сьмешнай і адэкватнай суполкай мэнэджэраў.

Аднак за чатыры гады яна пасьпела пакінуць шмат успамінаў:дасюль узгадваю спрэчкі наконт перайменаваньня вышэйшай лігі (у галасаваньні перамагла "Vyshekshaja Liga"), тарашкевіцкага ці наркамаўскага перакладу інтэрфейса (перамаглі вядома ж тыя, хто больш перакладае - а больш за ўсё трэба, канешне, тарашкоўцам), складаньне базы дадзеных беларускіх імёнаў і прозьвішчаў (перамог варыянт "пашпартнай лацінкі"), галасаваньне пра перайменаваньне Byelarus у Belarus (з на дзіва вялікім адсоткам галасоў за Bielaruś) і, ну і, вядома ж, запуск белмоўнай версыі і сваё нядаўняе чэмпіёнства.

За свой валанцерскі пераклад гульні на беларускую мовы я найперш атрымліваю паляпшэньне ўласных ведаў ангельскай і беларускай моваў. Плюс калісьці даслалі цішотку здымак пасьля пераскоку ) і каляндар, і даюць невялічкі ўнутрыгульнявы ўпрыгожваючы бонус - Supporter.

Ну а нядаўна даведаўся, што ўсіх валанцераў (LangAdmin'аў, Moderator’аў, GameMaster’аў і яшчэ пару) запрашаюць адсьвяткаваць 10-годдзе гульні ў Стакгольме - на выходных напрыканцы чэрвеня. Абяцаюць жытло, пітво і ежу. Ну а асноўнае - экскурсію па офісу кампаніі, якая і стварае Хэттрык, плюс футбольны турнірчык і вядома ж жывыя стасункі з запісаўшыміся 90 гасьцямі і некалькімі дзясяткамі распрацоўшчыкаў.
Жывучы ў шэнгенскай зоне, я насамрэч амаль яшчэ нідзе ня быў, таму такой магчымасьцю проста нельга не скарыстацца. Тым болей трэ пабачыць на ўласныя вочы стакгольмскае метро з беларускай станцыяй. )
Цэтлікі: ,

26.4.08 00:17 - хельсінкі

Сярод тыдня кінуў працу ды паехаў у хельсінкі сустракаць жонку ды атрымліваць паўгадовы дазвол на жыцьцё ў фінляндыі.
Усё атрымалася без вялікай напругі. Пераночылі ў гасьцінных гаспадароў [info]ykaliuta і яго сям'і (kiitos!), а потым добра пагулялі і азнаёміліся з горадам да ад'езду.
А яшчэ дзякуючы [info]ykaliuta я ўпершыню дакрануўся, памацаў і нават трохі паздымаў, на чымсьці лепшым за фотагаўнамыльніцы (canon eos 350d ды 5D).
Што атрымалася можна паглядзець у пікасаўскім альбоме ніжэй.
Фотасэссія ў хельсінках

Шпацыр жа па Хельсінкі і цікаваму, але надта прадуваемым вятрамі выспам з фартэцыяй 18-га стагоддзя Suomenlinna, здымалі з камеры ў тэлефоне. Хаця атрымалася вядома ж ня так якасна, але ж усё яшчэ ня ўпэўнены, што сапраўды хачу чытаць, даведвацца, а галоўнае потым думаць пра экспазіцыі, вытрымкі і іншыя фокусы замест таго, каб проста ціснуць на "вось гэтую" пімпачку.%)
Шпацыр па Хельсінкі і Суоменлінна

6.2.08 23:21 - фі

У любога перабежчыка "эмігранта" ўражаньні самыя моцныя адразу пасьля пераезду. Да таго ж шмат пытаньняў "ну як"-"ну што" прымушаюць гэтыя ўражаньні пераводзіць у словы. Таму пад катам шмат літар пра фінляндыю і маю туды дарогу )
Цэтлікі: , ,

31.1.08 23:32 - Jyväskylä

У адрозьненьні ад мінулага разу ўсё ж атрымаў фінска-шэнгенскую візу. Такім чынам у нядзелю 03.02.08 лячу ў Хельсінкі. Адразу па прылёце еду аўтобусам у Jyväskylä, дзе й буду працаваць бліжэйшыя 3 ці 6 месяцаў.
Праўда замест абяцаных 10 дзён вырабленьне візы заняло 25. Здаецца таму, што я, падобна, быў першым беларусам, якому яе рабілі ў маскоўскай фінскай амбасадзе(да пашырэньня шэнгену яе рабілі ў вільне). Ну і, як мне казалі, яны дасылаюць запыты ў краіны шэнгену (чамусьці толькі ў 9?) і ў чэхаў даць адказ заняло надта шмат часу, хаця я там ніколі й ня быў (па чуткам яны трымаюць усіх беларусаў за тэрарыстаў пасьля спайманага кагадзе тэрарыста-беларуса).

З.Ы. У сувязі з вандроўкай і чаканымі матэрыльнымі ўзнагародамі далучыўся да суполак [info]finland_by і [info]money_by адпаведна. Цікаўныя таксама welcome.
Цэтлікі: , ,

23.7.07 22:03 - Ваўкавыскі [г]ля_мур

На шляху да басоў спыніліся ў Ваўкавыску, каб пад'есьці. Ня ведаю чаму, але кафэ і рэстарацыяў у цэнтры ну зусім ня бачна. Нават знойдзены пасьля 20-хвіліннага шпацыру "ля мур" (зь лямурнага ў ім была шыльда ды абрус на сталах з сэрцамі) і той схаваны недзе глыбей ад вуліцы, далей з вачэй.

Можа там якія дажынкі нядаўна былі і ўсё з-за гэтага?..
з.ы. Заплацілі безумоўна таньней, чым тое ж каштавала б у менску, праўда зроблена ўсё было (суп, frytki ды сумесь з гародніны, а можа й курыца), мяркую, з польскіх паўфабрыкатаў.

23.7.07 00:52 - басы

Вярнуўся з басоў. Як звычайна занатую пазытыў, адмоўны бухач і срач і так вядомы, а да наступнага разу трохі забудзецца.
1. Крамбамбуля. Мяне рэальна кілбасіла ды плюшчыла, ня памятаю, калі я апошні раз так таньчыў. Магчыма справа ў правільных суадносінах піва й музыцы на той момант, але, ўпэўнены, адсотак музыкі тут важнейшы%) Найбольш запомнілася, калі музыкі сваім прыкладам прапаноўвалі нейкую пасьлядоўнасьць рухаў (вось толькі забыўся пад якую песьню%), асабліва імправізацыйная частка гэтага...

Іншая музыка неяк і не запомнілася. Чагосьці новага для сябе не адкрыў, для гэтага тузін гітоў нашмат зручнейшы, на басах жа з патрэбай пайсьці то ў kantor, то ў sklep, то на возера, то спаць, то яшчэ куды, добра калі патрапіш на тое, што сапраўды любіш. Але ж магчымасьць адарвацца ад штодзённасьці ўсё роўна выдатная.

2. Беласток. Двойчы наведалі - у суботу й нядзелю. У суботу падбіў на гэта футбольны (пакуль здаецца не віртуальны) знаёмы, які йшоў зь сяброўкамі да дарогі, каб дабрацца датуль аўтаспынам, але ж удала сустрэў і тармазнуў на шляху нас%) Як даехалі з большага шпацыравалі ды аглядалі касьцёлы ды паркі (+ пазіралі на шматлікі дэсант з басоў%).

У нядзелю ж заехалі як і сотні (тысячы?) беларусаў у мясцовы гіпермаркет ашан разам з разьвіртуаленымі [info]luckra і [info]xto_tut, зь якімі потым без прыгод (нейкія 3 гадзіны на мяжы і 4 у дарозе) даехалі дадому
Для завяршэньня фрэндова-аўтаспыннага пункту адзначу, што адзіным (дакладней двума - разам з братам) рэальна падабараным аўтаспыншчыкам апынуўся сьвежазафрэнджаны віцябчук [info]valoshka27.

3. Спадабалася вандроўка на машыне. праupgrade'іць бы самаход ды павандраваць самастойна па эўропе некалькі тыдняў, пару дзён тут - пару там...
Нешта яшчэ было, узгадаю напішу...

7.6.07 12:09 - Аб усім

Ніякія тэлефанаваньні й даведкі візу атрымаць не дапамаглі. Так што фінляндыю я пакуль не пабачу. Затое паеду на выходных на поўдзень - у Гомель. У Сожы пакупаюся ды адпачну ад штотыднеканцовага;) будаўніцтва на лецішчы. Еду на машыне ў суботу з раніцы, магу нават падкінуць каго-небудзь.
Думаў па дарозе заехаць паглядзець якія краявіды ды руіны. Але наведаўшы глёбус беларусі нічога асабістагалівага (з рэйтынгам "Абавязкова паглядзець") ў паўднёва-усходнім накірунку, акрамя самога Гомелю, не знайшоў. А ў аб'ектаў з рэйтынгам "варта зірнуць" я паглядзеў здымкі на сайце і, здаецца, гэтага хопіць;(
Вось праўда не знайшоў я а ні беларускамоўнага варыянту "глёбуса", а ні ангельскамоўнага. Даслаў аўтару прапанову пасадзейнічаць.
Цэтлікі: , ,

29.5.07 11:30 - хе-хе

найважнейшым падарункам сёньня можа апынуцца станоўчы адказ візавага пытаньня, але з задавальненьнем прыйму й звычайныя віншаваньні з ДН%)
Цэтлікі: ,

10.5.07 19:39 - ЧС2007 беларусь - канада

На тым тыдні зоры склаліся так, што не паехаць у маскву было б проста марнаваньнем магчымасьцяў ды жыцьця. Жонку накіравалі ў камандоўку і я ну проста ня мог пакінуць яе самотнай у аплочаным фірмай нумары гатэлю%) асабліва калі ў маскве ідзе Чэспіянат Сьвету па хакею. Таму ноч у плацкарце праходзячага брэстка-маскоўскага цягніка і я на два дні ў сталіцы імперыялізмусу.

Правакацыямі не займаюся, таму расповядаў пра чысьцюткую ці бруднюшчую маскву можна не чакаць. Проста занатую, што запомнілася.
Не атрымалася знайсьці дом-музей булгакава. ПБ падмануў надрукаваўшы інфу, што музей на ст.м. Тверская, а насмрэч, як патым высьвятліў, ён месьціца ля м. Маякоўскага. Дакладны адрас не занатаваў - лічыў, што будуць шыльды ды й на мапах пазначаць - а хвіг там. Затое ў музеі сучаснага мастацтва пабачыў творы Малевіча ды Шагала. Але з большага першы дзень проста прайшоў у шпацырах, sightseeing'е ды shopping'у.
Каля чырвонай плошчы, зачыненай у сувязі з падрыхтоўкай да параду, трохі павесяліў ганаровы агляд "крэмлінаў" у штацка-парадным:

і нейкія вучэньні, калі варту прымусілі апрануць адгазьнікі, а штацкія пагналіся за парай "тэрарыстаў", якія за дзесяць хвілін да гэтага размаўлялі побач са мной па рацыі з базай.

Пра хакей у першы дзень не нагадвала ўвогуле нічога, мяркую ў Рызе летась атмасферу можна было б нават памацаць у паветры, у гэтым жа мегаполісе нешта стала заўважна толькі на эсклятарным выязьдзе з метро каля хакейнага палацу, калі канадцы зацягнулі "Go-Go, Canada". Нажаль хадынкаўскі агромністы палац і пачатак матчу падчас працоўнага дню, пакінуў беларускіх заўзятараў у меншасьці перад канадцамі. Ды і ўвогуле афіцыйную лічбу гледачоў - 6200 - можна без сумневаў скарачаць на палову, хаця пярэстыя рознакаляровыя сядзеньні і могуць скласьці ілюзію прысутнасьці гледачоў (гл. здымак).

Паглядзець цалкам, 248.38 КБ, 1024x768 )

Першая траціна падарыла пазытыву(1:0), але ж было зразумела, што доўга так не працягнецца, другі перыяд паставіў усё на свае месцы(1:5), трэці трохі прыбіў сум(3:6).

Сьцягоў было няшмат і прыблізна пароўну б-ч-б і ч-з. Мяне зь сябрам дык увогуле можна на бігборд кампаніі "Мы адзін народ" вешаць%)

У Мыцішчах кажуць было утульней, з півам (у маскве лужок забараніў сп. напоі на спартовых мерапрыемствах), болей людзей і эмоцый - асабліва, калі перамаглі. Наступныя ж паразы ад славаччыны й нямеччыны ня бачыў, таму нэрваў не спаліў. Выніковае месца зборнай прымальнае, і падобна на тое, што справядлівае. На Алімпіяду ўсё, напэўна, патрапім і добра.

Здаецца ўсё. Вандроўка атрымалась непрацяглай і пазытыўнай.

10.5.07 08:26 - Шматразовы штамп

Шматразовы штамп на выезд з краіны, падобна на тое, яшчэ перажыве і нас, таму выкладу тут на памяць спасылкі на неабходныя паперкі і іншую хрэнь.

Спачатку трэ запоўніць форму ВВ-1.

Потым зацьвердзіць яе ў аддзеле кадраў на месцы працы/вучобы.
Затым аплаціць 1 МБЗ за год дазволу і кампутарную рэгістрацыю (2170) - квіткі ёсьць у беларусбанку.
Пры жаданьні паскорыць працэс (зробяць за 7 працоўных дзён ці хутчэй замест 14), можна не шукаць знаёмстваў, а проста "фінансава дапамагчы МУСу". Вось прыклад паперкі для гэтага плацяжу

Квіток аплаты за тэрміновы выраб шматразовай пячаткі )
Застаецца аднесьці ў адзел грамадзянства й міграцыі свайго раёну.
І забраць яго ў патрэбны час.

Ну і зьезьдзіць куды-небудзь.
Цэтлікі: ,

3.10.06 12:32 - Эгіпэт

Піраміды ўнушаюць канешне. Слоў няшмат - усе пра іх ведаюць, але гэта трэба бачыць!


Паглядзець цалкам, 114,91 КБ, 600x800 + 86,82 КБ, 600x800 )
Яшчэ ўражваюць жабракі-эгіпцяне, "бакшыш" патрабуюць усе - насільшчык (пры тым, што сумку нёс я сам), паліцаі за фотасесію, прыбіральнік ў ватэрклазетах (за тое, што паказаў дзе мыла) etc.
Гатэль нармальны - сістэма водгукаў аб гатэлях (на tury.ru) вельмі дапамагае ў выбары.
Пляж вельмі добры - і пясок быў і рыфы, каб паныраць і паглядзець на рыбак.

Карацей, зьезьдзілі на чацьвёрку, зараз адпачну ад адпачынку й можна на працу %)

17.8.06 10:44 - Гомель

Наведаў саскочыўшага з вясельнага вагону сябра ў Гомелі.
Нічога так сабе пачувае, вясёлы. Праўда ў скрайнасьці кідаецца ды нічога.
Караценькая фотасправаздача:
Надпіс, які больш за ўсё запомнілася яшчэ ў першае наведваньне гады тры таму:
RIP, Selmashavec!

Глядзець цалкам, 200,74 КБ, 800x600 )
Апазыцыйны дэбош:

Глядзець цалкам, 159,31 КБ, 800x589 )

Ну і яшчэ:
"Апалітычнае графіці" , 122,46 КБ )
і
Дах спачывальні Паскевічаў, 163,66 КБ )
Цэтлікі:

17.7.06 12:08 - Іх сапраўды трэба лячыць


Посмотреть в полный размер, 161,47 КБ, 1134x596 )

24.7.05 19:41

Патрапіў на Басовішча. Асноўныя ўражаньні:

1. зьменліва дрэннае надвор'е - ушчэнт прамоклі падчас шпацыру - я ўсёткі ведаю як добра ставіць намёт - высахлі й не захварэлі.

2. нейкая няякасная арганізацыя - ад'ехалі на паўтары гадзіны пазьней - НРМ пасьпеў згуляць толькі недзе 7 песень (з 22 запланаваных) , бо з-за затрымак часу іншымі ўдзельнікамі пачалі граць толькі ў 3.00 замест 2.00(здаецца гэта ўсё, што закранула мяне - можа й не такая й дрэнная падрыхтоўка?%) іншых музычных уражаньняў чамусьці няма...

3. killer bar - месца дзе можна адчуць сабе амаль сваім сярод музыкаў - пасядзелі-папілі-пагутарылі з прадстаўнікамі taxi, Б:Н:, сонцаварот, imprudence, iq48 - ох і цяжкая гэта работа - рок-музыкі%))

ну й вельмі дагледжаны вёска-гарадок - Грудэк - куды там нашым вёскам і "дзярэўням"...


Посмотреть в полный размер, 147 килобайт, 460x832 )

вось такі ўікэнд...
Распрацавана LiveJournal.com