Home

Рэклама

Наладка

shtolik

Апошнія запісы

17.7.08 16:59

Ліпень у фінляндыі - месяц вакацыяў: у пакоі акрамя мяне нікога няма (звычайна тут шасьцёра сядзіць), а ва ўсім офісе хіба дзясятая частка супрацоўнікаў засталася. Таму сяджу ды ўзгадваю, як правёў свой адпачынак.

А ён акрамя візыту дадому і дачкі прынёс яшчэ і анансаваную вандроўку ў Стакгольм на "Хэттрыкаўку" - сустрэчу адміністратараў hattrick.org. Усё абяцанае арганізатарамі выканалася, але найбольш запомніўся удзел ў футбольным турніры Hattrick Heroes Cup каманды Baltic team, да якой я далучыўся. Складзена яна была з літоўцаў, латышоў, украінца, галяндца ды беларуса. Нічога сур’ёзнага, але мы перамаглі (пару галоў каманды і я зашпурліў%) і прыемна было адчуць сабе спартовым пераможцам - з кубкам, эмоцыямі ды ў цэнтры ўвагі людзей ды фатографаў.



Астатнія здымкі тут

А вяртаясь сюды ў выпадковай размове ў цягніку (як апынулася - з бармэнам) даведаўся, што ёсьць тут такі кактэйль - “Valkovenäläinen” (Беларусь па фінску VALKO-VENÄJÄ), які складаецца з водкі, кававага лікёру і малака. Пагугліўшы гэты кактэйль патрапіў на траўлю гэтых белашведаў рыдэль...

P.S. Нейкі цікавыя спам-боты зьявіліся - каментуюць з даху ўзятымі беларускімі сказамі старыя допісы. А калі хадзеш паглядзець жж аўтара, там нейкая бздура рэклямная.

3.10.06 12:32 - Эгіпэт

Піраміды ўнушаюць канешне. Слоў няшмат - усе пра іх ведаюць, але гэта трэба бачыць!


Паглядзець цалкам, 114,91 КБ, 600x800 + 86,82 КБ, 600x800 )
Яшчэ ўражваюць жабракі-эгіпцяне, "бакшыш" патрабуюць усе - насільшчык (пры тым, што сумку нёс я сам), паліцаі за фотасесію, прыбіральнік ў ватэрклазетах (за тое, што паказаў дзе мыла) etc.
Гатэль нармальны - сістэма водгукаў аб гатэлях (на tury.ru) вельмі дапамагае ў выбары.
Пляж вельмі добры - і пясок быў і рыфы, каб паныраць і паглядзець на рыбак.

Карацей, зьезьдзілі на чацьвёрку, зараз адпачну ад адпачынку й можна на працу %)

22.9.06 23:12 - усё ж Эгіпет

Заўтра едзем да Масквы, а там у Шарм эль Шэйх, паглядзім на піраміды - адно з найкарысьнейшых цудаў сьвету ў цывілізацыях сіда мейера.
Дарэчы, ці ведаеце, што ёсьць пераклад на беларускую яе чацьвёртай часткі?
Цэтлікі:

14.9.06 15:36

Занатую, каб не забыць:

1. Пачаў плянаваць вакацыі - правер тэрмін дзеяньня пашпарта! (мусіць быць валідным яшчэ тры месяцы пасьля выезда за мяжу))

2. Тэрміновы выраб здымкаў (за 1 гадзіну) робяць ад 10 штук, з адным ня варта й падыходзіць.
Цэтлікі: ,

7.9.06 15:28 - Ад Азова да Кіпру

Куды паехаць адпачыць?

Галоўнае патрабаваньне: каб было мора і цёпла ў перыяд з 20 верасьня цягам тыдню-двух.
Другое: каб хапіла, скажам, 500-600 вечназялёных на чалавека.

Турцыю не прапанаваць - паехаў бы туды, але бацькі, якія застануцца дома, ня вытрымаюць выбухаў...
Цэтлікі:

13.9.05 00:19 - turkey

Усё вырашана і нават аванс уплочаны. Замест Прагі едзем ў гэтым годзе (22.09) на Турэччыну.

Экслер (http://www.exler.ru/ezhe03/24-08-2005.htm) гэтаму рашэньню не паспрыяў, але дапамог абраць менавіта Сідэ (цікавы горад і ня трэба здалёк прыязджаць на экскурсію - можна самому будзе дайсьці ).
Так што гэты амфітэатар абавязкова наведаю.
Картинка 500x375, 32 килобайт )
Што да выбару Турцыі, так яшчэ ў прошлым годзе пасьля наведваньня Румыніі вырашыў, што на тыя грошы лепш бы я зьезьдзіў на поўны пансіён (all included) у больш турыстычна разьвітую краіну - Турцыю. Недзе так і атрымаецца.
Бянтэжыць працяглась шляху, якая толькі трохі менш чым ў Румынію ці Крым (да масквы 14 гадзін аўтобусам, да антальі менш чым дзьве лёту, з гадзіну да гатэля + гадзін 8 чаканьня ў Дамадзедава) і толькі 8 дзён (7 начэй) на мейсцы ...

Сустракай, Міжземнамор'е %)
Цэтлікі:
Распрацавана LiveJournal.com