| shtolik ( @ 2008-07-31 17:42:00 |
| Current location: | Jyväskylä, Fi |
Neste oil rally in Jyväskylä
Калі чым і вядомы мясцовы гарадок, дык гэта этапам Кубка Сусьвету па ральлі.
Я заўзятарам ральлі ніколі ня быў, нават не сачыў, усяго пару разоў граў у "Colin McRae Rally" і ўсё. Але ж не зьвяртаць увагу на гэтую падзею тут проста немагчыма. Яшчэ на мінулым тыдні панаехала машын, панастаўлялі сцэны ды платоў, якія паблыталі мае звычайныя пад’езды да працы, бо офіс знаходзіцца пасярэдзіне галоўная пляцоўкі - Rally HQ and Service Park, дзе базуюцца каманды, куды пасьля этапаў вяртаюцца ўсе машыны, стаіць подыюм і крамы з атрыбутыкай ад усіх удзельнічаючых камандаў.
Сёньня ж пачалося - панаехала народу, адчынілася выстава ды розныя іншая забавы. І гэта толькі пачатак - пішуць, што за канцатыдзень тут болей за паўмільёна чалавек пабывае замест звычайных 100 000 жыхароў. Якія, дарэчы, у асноўным з’яжджаюць на лецішчы ў гэты час (і здаюць свае кватэры турыстам%) , ці сядзяць ціхенька па хатах. З тузіна апытаных калег і фінскіх знаёмых ніхто жаданьня паглядзець ральлі ня выказаў - бягуць падалей ад п’яных турыстаў усіх нацыянальнасьцяў.
Я ўсё ж такі пляную наведаць які-небудзь этап, ну і ў фан-зоне пагуляць.
(с)