shtolik ([info]shtolik) wrote,
@ 2008-07-22 20:35:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Entry tags:fi, ровар

Раварыстаў тут шмат, велаінфраструктура яшчэ лепей (трахец здымкаў тут): карыстаўся ўжо паўтузінам мінакова-роварных мастоў і яшчэ большай колькасьцю тунэляў. Больш паловы шырыні самага вялікага маста, што яднае дзьве часткі горада, прызначана для раварыстаў і мінакоў.
Але да гэтага я ўжо прызвычаіўся (як і да шляху да працы на ровары за 7 хвілінаў). Затое зьдзіўляе шматлікасьць вось такіх Jopo ровараў,

якія вельмі мне нагадваюць мой першы "Аист" (і чаму ммвз ня даў ім назву Бусел?), вельмі папулярныя сярод мясцовых эма ды нефармалаў. Каштуюць яны дафіга, маглі б сюды беларускія клясычныя ровары вазіць;)

Я дарэчы таксама ровар набыў. Канешне ж не Jopo-Аист, так што езьдзіць цяпер нашмат прыемней, гуляюся з пераклюкамі ды прызвычайваюся да тармазоў ручных, абы цяпер абысьціся без тармажэньня ілбом па асфальту;). Вось прыкладна так

выглядае і такія характарыстыкі мае (калі разумееце па-фінску ;). Купіў, вядома ж, на распродажы ўдвая таньней.




(4 comments) - (Post a new comment)


[info]ykaliuta
2008-07-22 05:47 pm UTC (link)
"добро пожаловать в семью" :)))

(Reply to this) (Thread)


[info]shtolik
2008-07-22 08:09 pm UTC (link)
дзякуй. праўда нейкі стары (як савецкі дорожник) ровар у мяне ўжо быў. але з новым нашмат лепей у сям’і раварыстаў буду сабе адчуваць;)

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]ykaliuta
2008-07-22 08:11 pm UTC (link)
не хадзі туды

(Reply to this) (Parent)


[info]varjat
2008-07-23 06:44 am UTC (link)
Дзіўныя ў вас кошты на ровары, запцацкі танней за нашы,а ровары ўдвая даражэй...
Віншуем з новай рамай і навесам, хай спраўна Табе служаць. ;-)

ЗЫ: А новыя пакрышкі да свайго я так у вас і не набыў :-(

(Reply to this)


(4 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…