shtolik ([info]shtolik) wrote,
@ 2008-07-17 16:59:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Current location:Jyväskylä, Fi
Entry tags:hattrick, вакацыі, вандроўкі, здымкі

Ліпень у фінляндыі - месяц вакацыяў: у пакоі акрамя мяне нікога няма (звычайна тут шасьцёра сядзіць), а ва ўсім офісе хіба дзясятая частка супрацоўнікаў засталася. Таму сяджу ды ўзгадваю, як правёў свой адпачынак.

А ён акрамя візыту дадому і дачкі прынёс яшчэ і анансаваную вандроўку ў Стакгольм на "Хэттрыкаўку" - сустрэчу адміністратараў hattrick.org. Усё абяцанае арганізатарамі выканалася, але найбольш запомніўся удзел ў футбольным турніры Hattrick Heroes Cup каманды Baltic team, да якой я далучыўся. Складзена яна была з літоўцаў, латышоў, украінца, галяндца ды беларуса. Нічога сур’ёзнага, але мы перамаглі (пару галоў каманды і я зашпурліў%) і прыемна было адчуць сабе спартовым пераможцам - з кубкам, эмоцыямі ды ў цэнтры ўвагі людзей ды фатографаў.



Астатнія здымкі тут

А вяртаясь сюды ў выпадковай размове ў цягніку (як апынулася - з бармэнам) даведаўся, што ёсьць тут такі кактэйль - “Valkovenäläinen” (Беларусь па фінску VALKO-VENÄJÄ), які складаецца з водкі, кававага лікёру і малака. Пагугліўшы гэты кактэйль патрапіў на траўлю гэтых белашведаў рыдэль...

P.S. Нейкі цікавыя спам-боты зьявіліся - каментуюць з даху ўзятымі беларускімі сказамі старыя допісы. А калі хадзеш паглядзець жж аўтара, там нейкая бздура рэклямная.




(4 comments) - (Post a new comment)


[info]al_anchorite
2008-07-20 06:12 pm UTC (link)
Я калi два гады таму быў у Стакгольме, таксама на лодцы жыў - гэта там распаўсюджана:)

(Reply to this)


[info]varjat
2008-07-21 07:55 am UTC (link)
Офтоп, але... Толік, дзякуй за падтрымку!

(Reply to this) (Thread)


[info]shtolik
2008-07-21 08:00 am UTC (link)
калі ласка. вельмі шкада, што не сустрэліся.
вярнуліся ўжо? можа паліцыя знайшла нешта?

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]varjat
2008-07-21 09:31 am UTC (link)
Вярнуліся на наступны дзень, прыйшлося 950 км за баранкай за дзень зрабіць, Таніны права таксама трапілі да злодзеяў :-( Нічога не знайшлі, ды і не вельмі яны жадаюць шукаць, між іншым...

(Reply to this) (Parent)


(4 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…