shtolik ([info]shtolik) wrote,
@ 2008-07-09 00:09:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Entry tags:sonejka

Софія Анатолеўна
Сёньня зарэгістраваў дачку ў загсе. У пасьведчаньні яна Софья Анатольевна ці Софія Анатолеўна. Спачатку думаў, што па-беларуску будзе Соф'я, але бянтэжыла, як гэта будзе ў транслітэрацыі ў пашпарце - Sof'a? Ня надта хацелася, каб яна "канапай" была ў перакладзе з ангельскай;)
Яшчэ апынулася, што згодна майму пасьведчаньню аб нараджэньні мае бацькі - рускія (хаця абедзьве бабулі і беларускі), і я, адпаведна, таксама. Добра, што жончыны 50% рускасьці і 50% беларускасьці разьмеркаваны асобна па бацькам, і соня ў пасьведчаньні ўсё ж будзе напалову беларускай. Хаця гэта без пятай графы ў пашпарце і неістотна, а ва ўсіх анкетах я ўсё роўна пішу "нацыянальнасьць - беларус"%)

Соня кожныя 3 +/-0,5 гадзіны ест, а ў прамежках сьпіць і псуе памперсы. Усьмешку яе я пакуль бачыў толькі аднойчы і тое ўва сьне, а так ў асноўным незадаволена крывіцца, ды войкае - аё-я-ё. Наздымаў яшчэ трошкі здымкаў. Думаю ўсё ж набуду "гаўналюстэркавую" камеру з "фіксам" для партрэтных здымкаў з замыленым заднікам.

Я ж больш бегаю ў крамы, рынкі, даі, аптэкі, да стаматоляга ды афтальмоляга і з іншай бытавухай.
Хоць і хочацца быць дольш і больш разам, але праз тыдзень лячу назад у ювяськюля, жонка за дачкой і коткай - да бацькоў, спадзяемся атрымаць residence permit на ўсіх з лістапада і тады ўжо ўзьяднацца.




(8 comments) - (Post a new comment)


[info]gants
2008-07-08 09:23 pm UTC (link)
задрали ребенку носки на передние конечности натягивать. публика пугается нереальной гибкости, наивно полагая, что в носках размещаются конечности задние:)

(Reply to this) (Thread)


[info]shtolik
2008-07-09 02:36 pm UTC (link)
можа мы яе ў гімнастыку аддадзім%)
а пальчаткі таксама ёсьць.

(Reply to this) (Parent)


[info]_extraneus_
2008-07-09 12:59 pm UTC (link)
==Усьмешку яе я пакуль бачыў толькі аднойчы і тое ўва сьне, а так ў асноўным незадаволена крывіцца, ды войкае - аё-я-ё.==

Прынцэсай вырасьце:)

Віншую вас.

(Reply to this) (Thread)


[info]shtolik
2008-07-09 02:35 pm UTC (link)
дзякуй. спадзяюся ўсё ж будзе прынцэссай у добрым сэнсе гэтага слова:)

(Reply to this) (Parent)


[info]midnote
2008-07-09 07:26 pm UTC (link)
сонейка - имя излучает свет и улыбку ;) примите поздравления!
а мы первый месяц кушали каждые 1,5-2 часа, сейчас на втором 2-2,5 так что почти курорт! отдыхай-нехочу :)

(Reply to this)


[info]volat
2008-07-09 09:55 pm UTC (link)
Какаюць дзеці звычайна амаль адразу пасьля прыняцьця ежы. Гэта на ўсялякі выпадак інфа :)

(Reply to this)


[info]mirritil
2008-07-17 03:15 pm UTC (link)
а як тое "Софія" вымавіць? на які склад націск?

(Reply to this) (Thread)


[info]shtolik
2008-07-17 04:42 pm UTC (link)
на першы. як соф’я %)
Напэўна трэ было Соф’я і рабіць. А па-ангельску Sofja. А так ужо і на пашпарт сфоткалі яе (зь вялікімі цяжкасьцямі - то вочы не адчыняла - засынала, то адчыняла і адразу плакала%) і докі падалі - будзе Sofia.

(Reply to this) (Parent)


(8 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…